Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнізіць стаўкі і адкрываць рахункі праз інтэрнэт. Нацбанк змагаецца з пандэміяй у фінансавым сэктары


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны банк Беларусі даў рэкамэндацыі мікрафінансавым арганізацыям зьніжаць стаўкі і адтэрміноўваць плацяжы кліентам, якія апынуліся ў складаных умовах.

«Рэкамэндацыі накіраваныя ў Асацыяцыю мікрафінансавых арганізацый, Асацыяцыю лізінгадаўцаў, каб фінансавыя інстытуты ўважліва ставіліся да сытуацыі і пры наяўнасьці дакумэнтальна пацьверджанага факту страты даходу ішлі насустрач у пляне зьніжэньня працэнтных ставак, адтэрміновак, неўжываньня пені, штрафу, няўстойкі», — цытуе БелТА начальніка галоўнага ўпраўленьня рэгуляваньня некрэдытных фінансавых арганізацый Нацыянальнага банку Дзьмітрыя Набздорава.

Нацбанк прагназуе сёлета рост рынку мікрафінансаваньня мінімум у 1,5 раза. Гэтаму мусіць спрыяць тое, што для зьніжэньня пазыковай нагрузкі на спажыўцоў паслуг мікрафінансавых арганізацый будуць абмежаваныя сумы працэнтаў. Сума штрафных санкцый за несвоечасовае вяртаньне пазыкі ня можа быць вышэйшай за палову сумы мікрапазык.

Выкананьне гэтых рэкамэндацый Нацбанк будзе маніторыць разам з Асацыяцыяй мікрафінансавых арганізацый — на кожны зварот грамадзяніна мусіць зрэагаваць канкрэтная юрыдычная асоба.

22 красавіка Нацбанк таксама рэкамэндаваў адкрываць бягучыя рахункі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам без асабістай прысутнасці кліентаў, праз сыстэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG