Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранская алімпійская мэдалістка зьехала з краіны з палітычных прычынаў


Кімія Алізадэ на Алімпійскіх гульнях
Кімія Алізадэ на Алімпійскіх гульнях

21-гадовая Кімія Алізадэ, адзіная ў гісторыі Ірана спартоўка, якая заваявала мэдаль на Алімпійскіх гульнях, заявіла, што эмігравала з краіны з палітычных матываў.

На Алімпіядзе у Рыо-дэ-Жанэйра яна брала ўдзел у спаборніцтвах па тхэквандо і атрымала бронзавы мэдаль.

Пра сваё рашэньне Кімія Алізадэ паведаміла ў інстаграме.

Алізадэ называе сябе «адной з мільёнаў прыгнечаных жанчын у Іране». Паводле яе слоў, яна не была вольнай, прадстаўляючы Іран на міжнароднай арэне:

«Я заўсёды павінна была паўтараць тыя словы, якія мне паказвалі, і насіць тую вопратку, якую мне загадвалі. Мы толькі інструмэнты. Толькі нашы мэдалі цэняцца, таму што іх можна выкарыстоўваць у палітычных мэтах».

Паводле Алізадэ, яна хоча шчасьліва жыць у бясьпецы і займацца тхэквандо. «Я не хачу сядзець за сталом з хлусьнёй, фальшам і несправядлівасьцю», піша спартоўка. Яна кажа, што яе рашэньне было «больш цяжкім, чым перамога на Алімпіядзе».

З паста вынікае, што спартоўка зьехала ў Эўропу. Паводле інфармацыі іранскага агенцтва ISNA, гаворка ідзе пра Нідэрлянды.

Увечары 11 студзеня сотні людзей выйшлі ў Тэгеране на акцыю пратэсту ля ўнівэрсытэту імя Аміра Кабіра, а таксама перад будынкам Тэгеранскага ўнівэрсытэту. У асноўным гэта былі студэнты абедзьвюх ВНУ, яны патрабавалі пакараць вінаватых у крушэньні самалёту «Міжнародных авіяліній Украіны», у якім загінулі 176 чалавек.

Раніцай таго ж дня ўлады Ірана прызналі, што ён быў зьбіты ракетай, выпушчанай ваеннымі Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Паводле афіцыйнай вэрсіі прадстаўнікоў корпусу, ваенныя нібыта прынялі самалёт за крылатую ракету, таму што ён падляцеў занадта блізка да іх базы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG