Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Стасевіч трэці раз прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі


Ігар Стасевіч
Ігар Стасевіч

34-гадовы паўабаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Ігар Стасевіч прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі 2019 году, паведаміла спартовая газэта «Прессбол», якая пад эгідай Беларускай фэдэрацыі футболу праводзіла традыцыйнае апытаньне журналістаў, трэнэраў, спэцыялістаў, капітанаў каманд і судзьдзяў.

Пераможца, які стаў найлепшым трэці раз, атрымаў 849 пунктаў (180 першых месцаў, 126 другіх і 57 трэціх). На другім месцы — абаронца зборнай і расейскага «Краснадару» Аляксандр Мартыновіч — 504 пункты (112, 64, 40), на трэцім — паўабаронца зборнай і БАТЭ Станіслаў Драгун — 418 (66, 76, 68).

У галасаваньні бралі ўдзел 472 чалавекі (рэкорд), у тым ліку прадстаўнікі інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і інтэрнэт-газэты БелаПАН Naviny.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG