Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насьця Рыбка на БТ пра сустрэчу з Лукашэнкам: «Спадзяемся на сьнежань»


Анастасія Вашукевіч, архіўнае фота

Анастасія Вашукевіч, больш вядомая пад псэўданімам Насьця Рыбка, 30 лістапада выступіла ў вечаровым шоў «Макаёнка, 9» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1».

Насьця Рыбка сярод іншага расказала, што хоць зьбіралася балятавацца ў Палату прадстаўнікоў 7 скліканьня, прапусьціла выбары, бо «кліп запісвала». Вядоўца згадаў, што дэпутат Ігар Марзалюк, які балятаваўся і зноў прайшоў у Палату, пасьпяхова запісаў новы кліп.

Сярод таго, што яна хацела б прапанаваць, Вашукевіч не дала канкрэтнага адказу, але раскрытыкавала новыя законы, зь якіх «прараўла», а таксама бюракратыю пры вядзеньні бізнэсу.

Таксама Вашукевіч нагадала, што зьбіраецца сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле яе, сустрэча мае адбыцца неўзабаве, і хоць «даты пакуль няма», «спадзяемся на сьнежань». Вядоўца паабяцаў зноў запрасіць Вашукевіч у госьці, каб яна расказала, як адбылася сустрэча.

Раней прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальлі Эйсмант казала Свабодзе, што такая сустрэча можа адбыцца, гэтаксама як і сустрэча зь любым іншым грамадзянінам краіны.

«Пакуль у плянах такой сустрэчы няма, — напісала Свабодзе Эйсмант. — Але калі будзе адпаведны зварот — будзем разглядаць. Нароўні з усімі іншымі падобнымі просьбамі аб арганізацыі сустрэчы. Ніякай антыпатыі ў прэзыдэнта да грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч няма».

У перадачы «Макаёнка, 9» 30 лістапада браў удзел таксама этна-гурт «Троіца». Але ім ня зладзілі дуэт з Насьцяй Рыбкай — ейны кліп прэзэнтавалі асобна.

Хто такая Насьця Рыбка і чаму мы пра гэта пішам?

28-гадовая грамадзянка Беларусі Насьця Рыбка (Вашукевіч) стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра магчымыя карупцыйныя сувязі мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі.

Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Вашукевіч. Пазьней пра тое, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі, яна расказала ў сваёй кнізе і ў сацыяльных сетках.

«У Беларусь я больш ні нагой». 10 фрагмэнтаў з кнігі Насьці Рыбкі

У канцы лютага 2018 году Вашукевіч і яшчэ 7 чалавек затрымалі ў Патаі. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. У студзені 2019-га затрыманым прысудзілі ўмоўны тэрмін і дэпартацыю.

17 студзеня чатырох дэпартаваных затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева. Гэта грамадзяне Беларусі Анастасія Вашукевіч, Андрэй Жэшка, ураджэнец Беларусі Аляксандр Кірылаў (галоўны арганізатар сэкс-трэнінгаў) і грамадзянка Расеі Марыя Жарко. Паводле жонкі Кірылава Крысьціны, затрыманым інкрымінуюць уцягваньне ў заняткі прастытуцыяй (ч. 2 арт. 240 КК РФ).

Турму для Рыбкі замовіў расейскі мільярдэр: доказы Навальнага

22 студзеня Аляксандар Лукашэнка загадаў «тэрмінова заняцца» вызваленьнем Вашукевіч, пасьля яе і Кірылава вызвалілі пад падпіску аб яўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG