Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Тайляндзе прысудзіў Насьці Рыбцы ўмоўны тэрмін


Насьця Рыбка ў судзе ў Патаі, 20 жніўня 2018
Насьця Рыбка ў судзе ў Патаі, 20 жніўня 2018

Суд у Тайляндзе прысудзіў умоўныя тэрміны Насьці Вашукевіч (Насьця Рыбка) і Аляксандру Кірылаву (Алекс Лэсьлі), затрыманым за арганізацыю нелегальных сэкс-трэнінгаў. Пра гэта паведамляе «​РИА Новости»​.

Агенцтва адзначае, што падсудныя прызналі сваю віну.

Суд Патаі робіць захады з мэтай спрыяць найхутчэйшай дэпартацыі асуджаных у Расею і Беларусь.

Анастасія Вашукевіч, Аляксандар Кірылаў і яшчэ 7 чалавек былі затрыманыя ў Патаі ў канцы лютага. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. Большасьць удзельнікаў сэмінараў былі мужчыны, турысты з Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG