Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка загадаў заняцца вызваленьнем Насьці Рыбкі


Анастасія Вашукевіч (Насьця Рыбка)
Анастасія Вашукевіч (Насьця Рыбка)

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што кіраўнік дзяржавы «тэрмінова загадаў» заняцца вызваленьнем затрыманай у Расеі Анастасіі Вашукевіч (Насьці Рыбкі), піша Kp.by.

Эйсмант лічыць, што загад Лукашэнкі ўжо выконваюць у Міністэрстве замежных спраў.

22 студзеня затрыманых грамадзян Беларусі Анастасію Вашукевіч і Алекса Лэсьлі (Аляксандра Кірылава) вызвалілі з паліцыі Масквы без прад'яўленьня абвінавачваньня. Ад моманту затрыманьня ў Тайляндзе Вашукевіч і Кірылаў правялі за кратамі 330 дзён.

«Усе загады прэзыдэнты, якія атрымоўвае МЗС, выконваюцца бясспрэчна, якасна і ў тэрмін», – пракамэнтаваў кіраўнік МЗС Уладзімер Макей вызваленьне Вашукевіч парталу Tut.by.

Адказваючы на пытаньне, ці ёсьць вызваленьне Вашукевіч вынікам працы МЗС, Макей адзначыў, што гэта «комплексная заслуга».

21 студзеня расейскі бок паведаміў амбасадзе Беларусі ў Маскве пра затрыманьне 17 студзеня грамадзян Беларусі (імёны ў амбасадзе не назвалі). У консульскім аддзеле амбасады абяцалі сустрэцца з Вашукевіч бліжэйшым часам.

Чаму мы пішам пра Насьцю Рыбку?

28-гадовая грамадзянка Беларусі Насьця Рыбка (Вашукевіч) стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра магчымыя карупцыйныя сувязі мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі.

Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Вашукевіч. Пазьней пра тое, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі, яна расказала ў сваёй кнізе і ў сацыяльных сетках.

«У Беларусь я больш ні нагой». 10 фрагмэнтаў з кнігі Насьці Рыбкі

У канцы лютага 2018 году Вашукевіч і яшчэ 7 чалавек затрымалі ў Патаі. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. У студзені 2019-га затрыманым прысудзілі ўмоўны тэрмін і дэпартацыю.

17 студзеня чатырох дэпартаваных затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева. Гэта грамадзяне Беларусі Анастасія Вашукевіч, Андрэй Жэшка, ураджэнец Беларусі Аляксандр Кірылаў (галоўны арганізатар сэкс-трэнінгаў) і грамадзянка Расеі Марыя Жарко. Паводле жонкі Кірылава Крысьціны, затрыманым інкрымінуюць уцягваньне ў заняткі прастытуцыяй (ч. 2 арт. 240 КК РФ).

Турму для Рыбкі замовіў расейскі мільярдэр: доказы Навальнага

22 студзеня Аляксандар Лукашэнка загадаў «тэрмінова заняцца» вызваленьнем Вашукевіч, пасьля яе і Кірылава вызвалілі пад падпіску аб яўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG