Першы энэргаблёк Беларускай АЭС «гатовы на 97%»

Першыя вучэньні на Беларускай АЭС, архіўнае фота
Першыя вучэньні на Беларускай АЭС, архіўнае фота

Намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк 20 лістапада расказаў БелТА, што гатоўнасьць энэргаблёку Беларускай АЭС ацэньваюць у 97%.

«Першы блёк знаходзіцца на перадпускавых апэрацыях, — расказаў Міхаіл Міхадзюк. — Гэта значыць, будаўнічыя работы практычна завершаныя, засталіся пытаньні добраўпарадкаваньня, адстройваньня памяшканьняў».

На другім энэргаблёку БелАЭС, дадаў ён, ідзе мантаж асноўнага тэхналягічнага абсталяваньня.

Дакладная дата запуску першага энэргаблёку па-ранейшаму невядомая: спачатку плянавалася, што яго запусьцяць яшчэ ў канцы 2018 году, затым — што ў сьнежні 2019 году, але ў верасьні чыноўнікі пачалі казаць пра перанос на 2020 год.

​
XS
SM
MD
LG