Сэлфі без дазволу забаранілі на выбарчых участках Беларусі

Скрыня для галасаваньня
Скрыня для галасаваньня

Сябра руху «За свабоду» Ільля Дабратвор зьвярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію па тлумачэньні, ці можна рабіць сэлфі на выбарчым участку.

Актывіст, у прыватнасьці, пацікавіўся, ці не паўторыцца леташні інцыдэнт, калі старшыня камісіі разам з падначаленымі забаранілі яму зрабіць фота з дачкой на памяць. Ільля Дабратвор адзначыў, што ў суседніх краінах гэта дазволена, і ў сваім лісьце задаў тры прынагодныя пытаньні.

  • Ці мае права выбарнік фатаграфаваць сябе падчас наведваньня выбарчага ўчастка?
  • Ці мае выбарнік права фатаграфаваць выдадзены яму бюлетэнь?
  • Ці мае выбарнік права фатаграфаваць сваіх сямейнікаў падчас наведваньня выбарчага ўчастка?

Сэлфі Ільлі Дабратвора:

«Пытаньні пра тое, ці мае права выбарнік на ўчастку для галасаваньня фатаграфаваць сябе, чальцоў сваёй сям’і, а таксама выдадзены яму бюлетэнь, выбарчым заканадаўствам не ўрэгуляваныя, — гаворыцца ў адказе з подпісам старшыні Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзіі Ярмошынай. — Аднак, згодна з мэтадычнымі дапаможнікамі ЦВК, забесьпячэньне парадку ў памяшканьні для галасаваньня ўскладзена на старшыню ўчастковай камісіі, а яго распараджэньні, аддадзеныя ў межах кампэтэнцыi, абавязковыя для выкананьня ўсімі прысутнымі ў памяшканьні. Таму ў падобных сытуацыях фатаздымка магчымая толькі з папярэдняга дазволу старшыні ўчастковай камісіі».

Пры гэтым старшыня ЦВК дадала, што ў шэрагу краін фота- і відэаздымкі ў памяшканьні для галасаваньня таксама не вітаюцца або не дазваляюцца зусім.

​
XS
SM
MD
LG