Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі спынілі крымінальную справу супраць прэм’ер-міністра


Андрэй Бабіш

Пракуратура Чэхіі спыніла крымінальны перасьлед прэмʼер-міністра краіны Андрэя Бабіша, якога абвінавачвалі ў махлярстве са сродкамі Эўрапейскага зьвяза.

Як заявіў у пятніцу прадстаўнік пракуратуры ў Празе, сьледзтва прыйшло да высновы, што сямейная фірма Бабіша «Гняздо бусла» зьяўлялася «малым або сярэднім прадпрыемствам» і, такім чынам, мела права прасіць датацыі на разьвіцьцё малога і сярэдняга бізнэсу ў ЭЗ. Спынены таксама крымінальны перасьлед жонкі Бабіша і іншых яго сваякоў.

Крымінальная справа супраць Бабіша была ўзбуджаная ў 2017 годзе. Палітыка і аднаго з найбуйнейшых бізнэсоўцаў Чэхіі абвінавачвалі ў тым, што ён увёў ЭЗ у зман пры атрыманьні датацыі памерам у 50 мільёнаў эўра, каб пабудаваць комплекс для адпачынку «Гняздо бусла». Нягледзячы на абвінавачваньні ў адрас Бабіша, яго партыя атрымала перамогу на парлямэнцкіх выбарах у 2017 годзе, ёй удалося сфармаваць кіруючую

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG