Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мінаваньне» Менску працягнулася: эвакуявалі яшчэ і гандлёвыя цэнтры «Скала», «Сталіца», Dana Mall, Galileo і Galleria

абноўлена
Гандлёвы цэнтар «Галерэя» ў Менску, архіўнае фота
Гандлёвы цэнтар «Галерэя» ў Менску, архіўнае фота

Зранку 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу, удзень пачаліся эвакуацыі гандлёвых цэнтраў: «Сталіца» пад плошчай Незалежнасьці, Galleria Minsk на праспэкце Пераможцаў, Galileo ля чыгуначнага вакзалу і Dana Mall ля мэтро «Ўсход».

Абноўлена: Каля 16:30 пачалася таксама эвакуацыя гандлёвага цнтру «Скала», паведамляюць і пра эвакуацыю гандлёвага цэнтру «Карона-Сіці».

Пра эвакуацыі гандлёвых цэнтраў паведамляе шэраг каналаў у Telegram, афіцыйных паведамленьняў пра «мінаваньне» або іншыя прычыны эвакуацыяў няма.

Onliner.by сьцьвярджае, што атрымаў ліст аб мінаваньні іхнага офісу ў Rubin Plaza ад імя групоўкі Orwell.

Ранішнія паведамленьні пра бомбы не пацьвердзіліся, але за фальшывае паведамленьне пра бомбу аўтара такіх зьвестак чакае крымінальная адказнасьць. Ад пачатку гэтага году праваахоўныя органы атрымалі больш за тры дзясяткі паведамленьняў аб замінаваных аб’ектах, аднак ніводзін такі факт не пацьвердзіўся.

Менск «замінавалі»: што адбываецца ў цэнтры гораду. ФОТА

Эвакуацыя наведнікаў чыгуначнага вакзалу ў Менску
1/11 Эвакуацыя наведнікаў чыгуначнага вакзалу ў Менску
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
Патруль міліцыі ў пераходзе каля чыгуначнага вакзалу
2/11 Патруль міліцыі ў пераходзе каля чыгуначнага вакзалу
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
Перакрыты галоўны ўваход
3/11 Перакрыты галоўны ўваход
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
Супрацоўнікі міліцыі выводзяць людзей
4/11 Супрацоўнікі міліцыі выводзяць людзей
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
Супрацоўнікі кавярняў каля ўваходу ў вакзал
5/11 Супрацоўнікі кавярняў каля ўваходу ў вакзал
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
6/11
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
Перакрыты падыход да гатэля Гарні на вуліцы Інтэрнацыянальнай у цэнтры Менска
7/11 Перакрыты падыход да гатэля Гарні на вуліцы Інтэрнацыянальнай у цэнтры Менска
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
Столік з бутэлькамі вады для эвакуяваных наведнікаў гатэлю Гарні
8/11 Столік з бутэлькамі вады для эвакуяваных наведнікаў гатэлю Гарні
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
Машыны спецыяльных службаў на вуліцы каля кінатэатра «Перамога»
9/11 Машыны спецыяльных службаў на вуліцы каля кінатэатра «Перамога»
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
10/11
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
Перакрыты рух на вуліцы Камсамольскай
11/11 Перакрыты рух на вуліцы Камсамольскай
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
Previous slide
Next slide

Што важна ведаць пра «мінаваньне» будынкаў у Беларусі

Эвакуацыя на чыгуначным вакзале ў Менску, 31 сакавіка 2019
Эвакуацыя на чыгуначным вакзале ў Менску, 31 сакавіка 2019

Ад пачатку 2019 году за ілжывае мінаваньне будынкаў па ўсёй Беларусі завялі 35 крымінальных спраў. У ходзе іх расьсьледаваньня ўсталявалі 14 чалавек, датычных да падобных паведамленьняў, па шасьці крымінальных справах ужо прайшлі суды і вынесеныя прысуды. Расьсьледаваньні працягваюцца.

  • 31 сакавіка невядомы паведаміў, нібыта замінаваны чыгуначны вакзал, а таксама гандлёвыя цэнтры Galileo і «Замак».
  • 6 красавіка праз тэлефон сказалі, што ў гандлёвым цэнтры «Галерэя» закладзена выбухоўка.
  • 27 красавіка абмежавалі рух менскага мэтро з прычыны «замінаваньня» станцыі «Ўручча». Пазьней увечары затрымалі чалавека, які меркавана зрабіў ілжывы званок.
  • 29 красавіка паведамлялася пра «мінаваньне» аэрапорту, вакзалу і гатэля ў Менску.

У 2018 годзе ў Беларусі міліцыя зафіксавала 23 ілжывых «паведамленьня аб небясьпецы», піша МУС Беларусі.

Паводле арт. 340 Крымінальнага кодэксу заведама ілжывае паведамленьне аб небясьпецы можа карацца:

  • штрафам ці арыштам;
  • да 5 гадоў абмежаваньня волі;
  • ад 3 да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG