Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зноў адкрытыя гандлёвыя цэнтры Galileo, «Замак» і чыгуначны вакзал. ФОТА. ВІДЭА

абноўлена

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што выбуховых прыстасаваньня ў гандлёвых цэнтрах Galileo і «Замак», а таксама ў будынку чыгуначнага вакзалу ня знойдзена.

Раней сёньня наведнікаў гандлёвых цэнтраў Galileo і «Замак» выводзілі на вуліцу супрацоўнікі праваахоўных органаў. Таксама сіламі міліцыі і МНС быў ачэплены корпус аўтавакзалу «Цэнтральны» і гандлёвага цэнтру Galileo.

Пра гэта пісалі карыстальнікі сацыяльных сетак.

Наноў адкрыты галоўны будынак чыгуначнага вакзалу
Наноў адкрыты галоўны будынак чыгуначнага вакзалу

Што адбывалася на месцы

Як даведалася Свабода на месцы, гандлёвы цэнтар Galileo і цэнтральны чыгуначны вакзал сапраўды былі ачэпленыя. Каля 14.00 усіх наведнікаў гандлёвага цэнтру і пасажыраў вакзалу вывелі на вуліцу, туды нікога не пускаюць. На месца прыбыла міліцыя і ратавальнікі, у ачапленьні стаяць унутраныя войскі.

У чым прычына эвакуацыі

Людзі на месцы паведамлялі, што прычынай эвакуацыі стаў званок аб замінаваньні. У прэс-службе гарадзкога ўпраўленьня МНС Свабодзе паведамілі, што сапраўды ратавальнікі выехалі на выклік. Але прычыны нам не назвалі. У прэс-службе гарадзкой міліцыі пакуль не адказваюць.

Афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова распавяла пра прычыны эвакуацыі гандлёвых цэнтраў і вакзалаў у Менску.

«Праз электронную пошту паступіла паведамленьне аб небясьпецы», – перадае словы Ганчаровай БелТА.

Ці ня спынены рух цягнікоў і аўтобусаў?

Агулам сытуацыя ў раёне вакзала была спакойная. Цягнікі і аўтобусы прыбывалі і адпраўляліся паводле раскладу.

Як нам удалося высьветліць, рух цягнікоў ня быў спынены. Хоць будынак вакзалу ачапілі, пасажыраў перанакіроўвалі на пэроны праз падземны пераход.

Некаторыя пасажыры не змаглі трапіць на свае цягнікі праз эвакуацыю. Аднак у чыгуначных касах ім вярнулі 100% цаны квітка.

Аўтавакзал «Цэнтральны» таксама быў ачэплены. Але аўтобусы рухаліся паводле раскладзе. Яны адпраўляюцца з прыпынку грамадзкага транспарту праз дарогу ад аўтавакзала. Праз тое, што касы не працавалі, квіткі можна было набыць у кіроўцаў.

Праверка сапэраў

Па стане на 16.00, сапэры скончылі праверку ў гандлёвым цэнтры Galileo. Інафрмацыя пра небясьпеку не пацьвердзілася. Гандлёвы цэнтар аднавіў сваю працу, але там працягваюць працаваць сьледчыя.

У Менску эвакуююць наведнікаў гандлёвых цэнтраў Galileo і «Замак»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:22 0:00

ТЦ «Замак»
ТЦ «Замак»

ТЦ «Замак»
ТЦ «Замак»

Фота Nexta
Фота Nexta

Фота Nexta
Фота Nexta

Будзе дапаўняцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG