Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбылася эвакуацыя з гандлёвага цэнтру «Галерэя». ФОТА, ВІДЭА

абноўлена

Як паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода зь месца падзеі, каля 20.45 у будынак зноў сталі запускаць усіх людзей.

Паступіла паведамленьне аб мінаваньні будынку, паведамілі Свабодзе ў дзяжурнай частцы Менскага ўпраўленьня МНС. Як пазьней паведаміў Сьледчы камітэт, на месцы здарэньня працуюць сепёрна-піратэхнічная і сьледча-апэратыўная групы.

Па стане на 20.20 праверка працягвалася. У будынак пускалі толькі арандатараў, уладальнікаў ралетаў і людзей з ключамі ад падсобных памяшканьняў. Кожнае памяшканьне правяралася асобна.

Гэта другі падобны выпадак за тыдзень. У нядзелю 31 сакавіка ў Менску эвакуавалі наведнікаў гандлёвых цэнтраў Galileo і «Замак» ды ачапілі чыгуначны і аўтобусны вакзалы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG