Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармацыя аб «мінаваньні» менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу не пацьвердзілася


Завершана абсьледаваньне будынкаў пяці менскіх гатэляў, а таксама Нацыянальнага аэрапорта, сталічнага і абласных чыгуначных вакзалаў. Інфармацыя аб мінаваньні не пацьвердзілася, паведаміла ў Тэлеграме прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Падчас абсьледаваньня будынкаў сапёрна-піратэхнічныя і сьледча-апэратыўныя групы ня выявілі ніякіх небясьпечных прадметаў. Цяпер праводзіцца праверка, шукаюць чаалвека, які адправіў паведамленьні пра «мінаваньне».

Раніцай 19 жніўня ў апэратыўна-дзяжурную службу ГУУС Менгарвыканкаму паступілі паведамленьні пра мінаваньне ад пэрсаналу гатэляў «Беларусь», «Гарні», «Вікторыя Алімп Гатэль» і «Юбілейная», а таксама адміністрацый Нацыянальнага аэрапорту «Менск» і чыгуначнага вакзалу.

Ва ўсіх выпадках на электронную пошту прыйшло паведамленьне ад невядомай асобы пра нібыта закладзеныя выбуховыя прылады ў гэтых аб’ектах. Людзей эвакуявалі.

Як удакладнілі ў СК, з будынкаў было эвакуявана больш 2 тысячы чалавек.

Сьледчы камітэт завёў крымінальую справу за загадзя ілжывыя паведамленьні аб небясьпецы (ч.1 арт. 340 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Цяпер праца гатэляў, чыгуначнага вакзала і аэрапорта адноўленая.

Што важна ведаць пра «мінаваньне» будынкаў у Беларусі

Эвакуацыя на чыгуначным вакзале ў Менску, 31 сакавіка 2019
Эвакуацыя на чыгуначным вакзале ў Менску, 31 сакавіка 2019

Ад пачатку 2019 году за ілжывае мінаваньне будынкаў па ўсёй Беларусі завялі 35 крымінальных спраў. У ходзе іх расьсьледаваньня ўсталявалі 14 чалавек, датычных да падобных паведамленьняў, па шасьці крымінальных справах ужо прайшлі суды і вынесеныя прысуды. Расьсьледаваньні працягваюцца.

  • 31 сакавіка невядомы паведаміў, нібыта замінаваны чыгуначны вакзал, а таксама гандлёвыя цэнтры Galileo і «Замак».
  • 6 красавіка праз тэлефон сказалі, што ў гандлёвым цэнтры «Галерэя» закладзена выбухоўка.
  • 27 красавіка абмежавалі рух менскага мэтро з прычыны «замінаваньня» станцыі «Ўручча». Пазьней увечары затрымалі чалавека, які меркавана зрабіў ілжывы званок.
  • 29 красавіка паведамлялася пра «мінаваньне» аэрапорту, вакзалу і гатэля ў Менску.

У 2018 годзе ў Беларусі міліцыя зафіксавала 23 ілжывых «паведамленьня аб небясьпецы», піша МУС Беларусі.

Паводле арт. 340 Крымінальнага кодэксу заведама ілжывае паведамленьне аб небясьпецы можа карацца:

  • штрафам ці арыштам;
  • да 5 гадоў абмежаваньня волі;
  • ад 3 да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG