У Беларусі вакцынам давяраюць менш, чым у іншых постсавецкіх краінах — за выняткам Украіны

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У сьвеце 79% людзей лічаць, што вакцыны бясьпечныя. У Беларусі гэты паказьнік значна ніжэйшы — 41%.

Гэтыя зьвесткі знаходзяцца ў нядаўняй справаздачы Wellcome Global Monitoring з дасьледаваньня, праведзенага летась сярод больш чым 140 тысяч людзей у больш чым 140 краінах.

У Беларусі ў бясьпеку выконваньня вакцынацыі вераць менш, чым ва ўсіх постсавецкіх краінах — за выняткам Украіны: ва Ўкраіне толькі 32% апытаных палічылі, што вакцынацыя бясьпечная. У сярэднім па постсавецкіх краінах 55% людзей сказалі, што вакцыны бясьпечныя.

Беларусы таксама менш схільныя верыць, што вакцыны эфэктыўныя. У сусьветным маштабе ў эфэктыўнасьць вакцынацыі вераць 63% апытаных, у Беларусі — 46% (для параўнаньня, у Расеі — 62%).

​
XS
SM
MD
LG