Сьледчы камітэт праверыць якасьць і паходжаньне канфіскаванай вакцыны «Эўпэнта», ад якой у Ганцавіцкім раёне памерла двухмесячнае дзіця.
Падчас высьвятленьня абставінаў сьмерці дзіцяці Сьледчы камітэт таксама:
- высьвятліць парадак закупкі вакцыны;
- зьбярэ інфармацыю аб праходжаньні лекамі сэртыфікацыі, неабходнай для іх выкарыстаньня.
Часопіс «Ежедневник» апублікаваў расьсьледаваньне, у якім сьцьвярджаў, што вакцына «Эўпэнта» незарэгістраваная ў Беларусі і не праходзіла праверак у краіне. Цэнтар экспэртызаў і выпрабаваньняў у ахове здароўя пацьвердзіў гэта Свабодзе.
У СК правераць гэтую інфармацыю на «выкарыстаньне сытуацыі» для канкурэнтнай барацьбы вытворцаў вакцынаў, якія менавіта СМІ правераць не ўдакладняецца. Раней Міністэрства здароўя зьвярнулася ў пракуратуру пасьля публікацый аб незарэгістраванай вакцыне.