Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі вайсковай тэхнікі было на парадах на Дзень незалежнасьці. АДНОЙ КАРЦІНКАЙ


Выява ў высокім разрозьненьні

Сьвяткаваньне афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі звычайна суправаджаецца парадам вайсковай тэхнікі. Сёлета абяцаюць яе рэкордную колькасьць.

На 2019 год анансавана, што ў парадзе возьме ўдзел ня менш за 900 чалавек і 280 адзінак тэхнікі. Сёлета ў парадзе зноў возьмуць удзел расейскія вайскоўцы, будуць таксама расейскія самалёты. Што незвычайна, парад пройдзе не апоўдні, як раней, а а 21-й гадзіне (цэнтар гораду перакрываюць ад 15-й).

Парады ў гэты дзень праводзяцца з 1997 году — у 1996-м па выніках рэфэрэндуму Дзень незалежнасьці быў перанесены з 27 ліпеня (дата прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце ў 1990 годзе) на 3 ліпеня (дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў у 1944-м).

Бяз тэхнікі абыходзіліся толькі ў 2005–2008 гадах, а зусім не было парадаў у 2005, 2010 і 2015 гадах. У 2017 годзе Аляксандар Лукашэнка сказаў «не шкадаваць сродкаў» на парад, на якім у выніку можна было пабачыць ня толькі вайсковую тэхніку, але і пральныя машыны, тушаніну і ўнітазы.

Колькі каштуюць парады на Дзень Рэспублікі, звычайна не гаворыцца. Незалежныя экспэрты кажуць пра дзясяткі мільёнаў даляраў, прадстаўнікі Мінабароны — пра «як па 10 грамаў каўбасы кожнаму жыхару». Менчукі звычайна абураюцца гучнай падрыхтоўкай да парадаў у цэнтры гораду і разьбітымі дарогамі пасьля праезду цяжкай тэхнікі.

Ці давядзецца зноў перакладваць асфальт на менскіх вуліцах пасьля параду 3 ліпеня? У Міністэрстве абароны лічаць, што, «як правіла, вялікай шкоды дарогам не наносіцца». А калі недзе і парушана пакрыцьцё, то «гаворка ідзе пра парушэньне тэхналёгій вытворчасьці асфальту і самога пакрыцьця», таму парад — гэта «тэст на якасьць дарогаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG