Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-5 жартаў пра вайсковы парад у Менску


«Самаходныя сокавыціскалкі», «балістычныя снопавязалкі», агракарнавал — як толькі іранічна і саркастычна не называлі ў сеціве менскі парад 3 ліпеня, калі сьледам за вайсковай тэхнікай праходзіць «выстава дасягненьняў народнай гаспадаркі» на колах.

Сёлета «вішанькай на торце» ўрачыстасьці стаўся ўнітаз, які прадэманстравалі ўсяму сьвету аўтары сцэнару сьвяточнага шоў.

Maxim Mirovich абыгрывае выраз «канапавыя войскі» — так гавораць пра тых, хто сваю рашучасьць дэманструе толькі ў сеціве:

«На парадзе былі рэпрэзэнтаваныя ў тым ліку і канапавыя войскі».

Юры Халезін нагадвае, што «народная гаспадарка» Беларусі ад пачатку расейскіх самасанкцый папоўнілася экзатычнымі гатункамі каўбасаў, морапрадуктамі ды неўласьцівымі беларускаму клімату садавіной і гароднінай:

«А каўбасы, крэвэткі, кавуны павязуць?»​

@mojo_fm іранізуе з заявы Лукашэнкі ўзяць пад свой кантроль разьвіцьцё ІТ-індустрыі ў Беларусі:

«На наступным парадзе трэба правезьці на плятформах сталы з праграмістамі за працай».

Хто ведае, магчыма, парад’2017 застанецца ў памяці выключна праз дэманстрацыю ўнітазаў, якія правезьлі сьледам за танкамі:

Севярын Квяткоўскі:

— А ўнітазы сьледам за танкамі — гэта ад страху?

— Не! Ад нянавісьці!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG