Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 датаў, калі можна адзначаць Дзень Незалежнасьці Беларусі


Дзень Волі 1996. Фота Георгія Ліхтаровіча
Дзень Волі 1996. Фота Георгія Ліхтаровіча

У розныя часы беларусам прапаноўвалі розныя даты для адзначэньня дня незалежнасьці. Сярод іх 1 студзеня, 25 сакавіка, 3 ліпеня, 27 ліпеня, 25 жніўня. Якую дату лічыце Днём незалежнасьці вы? Выказвайцеся ў камэнтарах.

Урад БНР, 1918 год
Урад БНР, 1918 год

25 сакавіка — у 1918 годзе была створаная першая нацыянальная дзяржава — Беларуская Народная Рэспубліка, была прынятая Трэцяя Ўстаўная грамата. З пачатку 90-х гэты дзень адзначаўся неафіцыйна і атрымаў назву Дзень Волі. Дэмакратычная супольнасьць Беларусі ў гэты дзень ладзіць вялікую вулічную акцыю — шэсьце ў цэнтры гораду.

Менск пасьля вызваленьня, фота з архіву Алеся Клышкі
Менск пасьля вызваленьня, фота з архіву Алеся Клышкі

1 студзеня — у 1919 годзе была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, якая 31 студзеня 1919 году выйшла са складу Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі. Але праіснавала два месяцы, потым яе скасавалі, аднавілі як Літоўска-Беларускую ССР, а тую ліквідавалі наступным летам і ўтварылі БССР.

Урад БНР, 1918 год
Урад БНР, 1918 год

3 ліпеня — у 1944 годзе Менск быў вызвалены ад нямецкіх захопнікаў. З 1996 году 3 ліпеня афіцыйна адзначаецца Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, хоць «саветы» бамбілі Менск да таго самага дня, дый тым днём ні вызваленьне Беларусі, ні пагатоў Другая ўсясьветная вайна не завяршылася.

«Пагоня» на Доме ўраду ў 1990-х
«Пагоня» на Доме ўраду ў 1990-х

27 ліпеня — у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Да рэфэрэндуму 1996 году 27 ліпеня ў Беларусі адзначалася як Дзень Незалежнасьці. І сёньня Лукашэнка агучвае ідэі Зянона Пазьняка, выказаныя ў 1990-м.

24 жніўня 1991 г. Пачатак Сэсіі Незалежнасьці. Гаворыць Зянон Пазьняк. Побач Валянцін Голубеў; са сьцягам Вольга Галубовіч
24 жніўня 1991 г. Пачатак Сэсіі Незалежнасьці. Гаворыць Зянон Пазьняк. Побач Валянцін Голубеў; са сьцягам Вольга Галубовіч

25 жніўня — у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага акта. Гэта адбылося пасьля таго, як Масква ўвяла танкі ў Вільню, у Беларусі адбыўся найбуйнейшы ў СССР страйк, а ў Маскве праваліўся путч.

Якую дату лічыце Днём незалежнасьці вы? Выказвайцеся ў камэнтарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG