Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны: Танкі ў горадзе — тэст на якасьць дарог

Падчас рэпетыцыі параду на Дзень Незалежнасьці, 1 ліпеня, Менск

Ці давядзецца перакладваць асфальт на менскіх вуліцах пасьля параду 3 ліпеня? Што робіцца, каб не пашкодзіць пакрыцьцё дарог? Свабода спытала ў Міністэрстве абароны.

У Міністэрстве абароны лічаць, што, «як правіла, вялікай шкоды дарогам не наносіцца». Там спасылаюцца на меркаваньні інжынэраў-дарожнікаў. Паводле іх, у танкаў (у тым ліку мадэрнізаваных Т-72Б3, якія маюць шырэйшую паверхню гусеніцы) і ў любой гусенічнай тэхнікі ўдзельная вага на грунт значна ніжэйшая, чым у цяжкай колавай тэхнікі.

«Калі недзе і парушана пакрыцьцё, то гаворка ідзе пра парушэньне тэхналёгій вытворчасьці асфальту і самога пакрыцьця. Таму гэта своеасаблівы тэст на якасьць. Дарэчы, калі летась ва Ўруччы паклалі новую дарогу, адбылося тэставаньне з дапамогай калёны, ніводнай нават палоскі не было. За выключэньнем менавіта стыкоўкі са старой дарогай, недзе каля мэтра, што паказала, што парушана тэхналёгія», — сказаў карэспандэнту Свабоды прэсавы сакратар Міністэрства абароны Ўладзімер Макараў.

Заторы, чыноўнікі, расейскія бамбавікі. Як у Менску адгрымела рэпэтыцыя параду. ФОТА

У 18 гадзін праспэкт Незалежнасьці перакрылі для руху вайсковай тэхнікі
1/30 У 18 гадзін праспэкт Незалежнасьці перакрылі для руху вайсковай тэхнікі
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Тэхніка рухалася ад вайсковага гарадку «Уручча» праз цэнтр горада і да стэлы «Менск-горад герой»
2/30 Тэхніка рухалася ад вайсковага гарадку «Уручча» праз цэнтр горада і да стэлы «Менск-горад герой»
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Для калон тэхнікі вызвалілі 4 менскія вуліцы і тры з галоўных праспекта Менска: Пераможцаў, Машэрава, Незалежнасьці
3/30 Для калон тэхнікі вызвалілі 4 менскія вуліцы і тры з галоўных праспекта Менска: Пераможцаў, Машэрава, Незалежнасьці
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Усю тэхніку асабіста праінспэктаваў Міністр абароны Андрэй Раўкоў (зьлева) разам са сваімі намесьнікамі
4/30 Усю тэхніку асабіста праінспэктаваў Міністр абароны Андрэй Раўкоў (зьлева) разам са сваімі намесьнікамі
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
У сьвяткаваньні прымуць удзел больш за 5 тысяч вайскоўцаў, а ў складзе мэханізаванай калоны праедзе каля 280 адзінак тэхнікі
5/30 У сьвяткаваньні прымуць удзел больш за 5 тысяч вайскоўцаў, а ў складзе мэханізаванай калоны праедзе каля 280 адзінак тэхнікі
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
З прычыны перакрытых вуліц у горадзе ўтварыліся заторы
6/30 З прычыны перакрытых вуліц у горадзе ўтварыліся заторы
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Затор з трамваеў на вуліцы Краснай
7/30 Затор з трамваеў на вуліцы Краснай
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Выпадковыя назіральнікі параду
8/30 Выпадковыя назіральнікі параду
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Міністр унутраных спраў Юры Караеў праходзіць каля супрацоўнікаў свайго міністэраства
9/30 Міністр унутраных спраў Юры Караеў праходзіць каля супрацоўнікаў свайго міністэраства
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
У парадзе прымуць удзел тры парадныя разьлікі жанчын: два з іх ад узброеных сіл і адзін ад міліцыі.
10/30 У парадзе прымуць удзел тры парадныя разьлікі жанчын: два з іх ад узброеных сіл і адзін ад міліцыі.
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Традыцыйна запрошаныя госьці — расейскія вайскоўцы
11/30 Традыцыйна запрошаныя госьці — расейскія вайскоўцы
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Сёлета ўздоўж вуліц, дзе знаходзяцца вайскоўцы, паставілі біяпрыбіральні
12/30 Сёлета ўздоўж вуліц, дзе знаходзяцца вайскоўцы, паставілі біяпрыбіральні
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Кіраўнік АМАП Дзьмітры Балаба аглядае шыхты
13/30 Кіраўнік АМАП Дзьмітры Балаба аглядае шыхты
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Паветраная частка параду
14/30 Паветраная частка параду
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
15/30

Зьлева направа: старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо,

міністар МУС Юры Караеў, начальнік Генштабу і першы намесьнік міністра абароны Алег Белаконеў, міністр абароны Андрэй Раўкоў, намесьнік міністра абароны ​Сяргей Патапенка
16/30 Зьлева направа: старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо,
міністар МУС Юры Караеў, начальнік Генштабу і першы намесьнік міністра абароны Алег Белаконеў, міністр абароны Андрэй Раўкоў, намесьнік міністра абароны ​Сяргей Патапенка
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Побач з дзяржаўным сьцягам Беларусі пранесьлі сьцяг СССР
17/30 Побач з дзяржаўным сьцягам Беларусі пранесьлі сьцяг СССР
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Міністр абароны Андрэй Раўкоў прымае парад
18/30 Міністр абароны Андрэй Раўкоў прымае парад
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Жаночая калёна вайскоўцаў
19/30 Жаночая калёна вайскоўцаў
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Ганаровыя госьці — народна-вызваленчая армія Кітая
20/30 Ганаровыя госьці — народна-вызваленчая армія Кітая
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Упершыню з 1995 году парад пройдзе ўвечары
21/30 Упершыню з 1995 году парад пройдзе ўвечары
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Удзельнікі тэатралізаванай часткі назіраюць за парадам
22/30 Удзельнікі тэатралізаванай часткі назіраюць за парадам
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
23/30

Удзельнік тэатралізаванай часткі параду ў касцы салдата вэрмахту
24/30 Удзельнік тэатралізаванай часткі параду ў касцы салдата вэрмахту
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Падчас паказу тэатралізаванай часткі подыюм дапоўніўся новымі людзьмі. Сярод іх (зьлева направа): намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Жаўняк, міністар культуры Юры Бондар, кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава, прэс-сакратарка прэзыдэнта Натальля Эйсмант, дзяржсакратар Савету бясьпекі Станіслаў Зась. За рэпэтыцыяй таксама назірала супрацоўніца службы пратаколу прэзыдэнта Дар'я Шманай
25/30 Падчас паказу тэатралізаванай часткі подыюм дапоўніўся новымі людзьмі. Сярод іх (зьлева направа): намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Жаўняк, міністар культуры Юры Бондар, кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава, прэс-сакратарка прэзыдэнта Натальля Эйсмант, дзяржсакратар Савету бясьпекі Станіслаў Зась. За рэпэтыцыяй таксама назірала супрацоўніца службы пратаколу прэзыдэнта Дар'я Шманай
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Ракетаносец-бамбавік паветрана-касьмічных войск Расеі Ту-160 «Белы лебедзь»
26/30 Ракетаносец-бамбавік паветрана-касьмічных войск Расеі Ту-160 «Белы лебедзь»
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
27/30

Чыноўнікі абмяркоўваюць тэатралізаваную частку
28/30 Чыноўнікі абмяркоўваюць тэатралізаваную частку
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
29/30

Праездная частка пасьля праходжаньня гусенічнай спэцтэхнікі
30/30 Праездная частка пасьля праходжаньня гусенічнай спэцтэхнікі
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
Previous slide
Next slide

Летась на праспэкце Незалежнасьці ў Менску празь некалькі хвілін пасьля вяртаньня вайсковай тэхнікі з параду дарожныя службы пачалі рамантаваць асфальт.

Пераносіць парады за межы Менску ня сталі

У 2017 годзе дэпутатка Ганна Канапацкая накіроўвала запыт адносна таго, каб вынесьці вайсковыя парады за межы Менску.

Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў адказаў, што перанос вайсковага параду за межы Менску прывядзе да росту выдаткаў на яго падрыхтоўку.

Тады ж пэтыцыі грамадзянаў наконт правядзеньня ў цэнтры Менску вайсковых парадаў і перанясеньня іх за межы сталіцы былі накіраваныя ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і ў Міністэрства абароны.

Раней кіроўцы скардзіліся, што пасьля парадаў адчувальна псуецца пакрыцьцё дарог.

Паводле Макарава, сёлета колькасьць гусенічнай тэхнікі зьменшана ўдвая. Калі раней у парадзе бралі ўдзел да 9 узораў гусенічнай тэхнікі, то цяпер толькі 4.

Вывучалася і пытаньне выкарыстаньня асфальтна-хадавых башмакоў на сучасных танках.

«Але яны не набываліся з той простай прычыны, што калі тэхніка сыходзіць зь месца правядзеньня параду і каб тэхніка ня стала, ёй трэба далей на пэўных участках разьвіць хуткасьць да 40 кілямэтраў у гадзіну. Але пры такой хуткасьці асфальтна-хадавыя башмакі проста зьлятаюць, іх выкарыстаньне небясьпечнае».

У Міністэрстве абароны супакойваюць, што шкоды асфальту ня будзе.

«Улічваючы, што ціск, які робяць на дарожнае пакрыцьцё гусенічныя машыны, значна меншы, чым той, які робяць колавыя вялікагрузы, можна быць абсалютна спакойнымі, што шкоды ня будзе», — сказаў Уладзімер Макараў.

Ці магчыма падвозіць гусенічную тэхніку да месца параду, каб скараціць яе шлях па асфальце? Паводле Макарава, на парадзе будзе дэманстравацца цягач вагой да 60 тон з устаноўленым на яго танкам Т-72.

«Дык вось удзельная вага гэтага цягача большая, чым самога танка. Тэарэтычна ўсю тэхніку можна паставіць на гэтыя цягачы, прывезьці, разгрузіць, пагрузіць, заняўшы прастору і павялічыўшы ў некалькі разоў час на разгортваньне. Але людзям гэта не спадабаецца, калі ў некалькі разоў павялічыцца час на высоўваньне калёны і ўсяго астатняга».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG