Каля 250 берасьцейцаў прайшлі шэсьцем па цэнтральных вуліцах. ФОТА

абноўлена

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем 24 сакавіка сабраліся на плошчы Леніна, пазьней прайшлі шэсьцем па цэнтральных вуліцах — Пушкінскай і Савецкай, піша БелаПАН.

​Адначасова з акцыяй пратэстоўцаў на плошчы Леніна праходзіла акцыя гарадзкога аддзелу па надзвычайных сытуацыях «Правядзі час з карысьцю». А 12:40 на плошчы знаходзілася каля 250 праціўнікаў заводу.

Берасьцейка Юлія Зубрык зьвярнула ўвагу, што ўжо другі тыдзень запар гарадзкія ўлады праводзяць мерапрыемствы на плошчы Леніна адначасова з акцыяй пратэстоўцаў. Яна лічыць гэта спосабам «схаваць» мірны пратэст.

На плошчы Леніна пратэстоўцы абмеркавалі пачатак 26 сакавіка судовага разгляду скаргі на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзеньню мясцовага рэфэрэндуму аб забароне будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Пазьней пратэстоўцы прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасьця — Пушкінскай і Савецкай — да кінатэатру «Беларусь». Тут яны пастаялі пэўны час і разышліся.

​
XS
SM
MD
LG