Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 800 подпісаў сабраў заклік абвясьціць расейскага амбасадара пэрсонай нон грата


Міхаіл Бабіч, архіўнае фота

На сайце Petitions.by працягваецца збор подпісаў пад зваротам з просьбай аб абвяшчэньні амбасадара Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча пэрсонай нон грата. За два дні з пачатку набралася больш за 800 подпісаў.

Зварот абгрунтоўваюць са спасылкай на арт.9 і арт.43 Вэнскай канвэнцыі «Аб дыпляматычных стасунках» 1961 году.

«Камандны тон амбасадара Расеі Бабіча М.В., які не разумее розьніцы між фэдэральнай акругай Расейскай Фэдэрацыі і незалежнай дзяржавай Рэспублікай Беларусь, мяркуем, вядзе да падрыву сяброўскіх адносінаў паміж нашымі краінамі», — пішуць ініцыятары звароту.

Лацінская фраза «persona non grata» значыць «непажаданая асоба». Дыплямата могуць абвясьціць такой асобай у любы момант без тлумачэньня прычынаў — тады асоба мусіць пакінуць краіну, а калі ня зьедзе, то дзяржава можа адмовіцца прызнаваць асобу дыпляматам.

Фраза «не разумее розьніцы…» — цытата з заявы прэс-сакратара Міністэрства замежных справаў Беларусі, агучаная падчас канфлікту вакол інтэрвію Бабіча расейскаму РИА Новости. Канфлікт разгортваўся так:

  • 14 сакавіка. Апублікаванае інтэрвію, у якім Бабіч завочна паспрачаўся з Лукашэнкам па шматлікіх заявах, агучаных на «Вялікай размове з прэзыдэнтам». Таксама Бабіч заявіў, што Расея «гатовая дапамагчы» Беларусі пры пагрозе сувэрэнітэту.
  • 15 сакавіка, раніца. МЗС Беларусі параіў Бабічу «праявіць крыху павагі», «паглыбіцца ў спэцыфіку краіны знаходжаньня, пазнаёміцца зь яе гісторыяй і праявіць крыху павагі».
  • 15 сакавіка, дзень. Бабіч назваў «балбатнёй» пазыцыю беларускага МЗС.
  • 15 сакавіка, вечар. Крэмль раскрытыкаваў заяву МЗС Беларусі: «Мы маем права разьлічваць на больш паважлівае стаўленьне да амбасадара».
  • 15 сакавіка, вечар: Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясьніковіч у парлямэнце заявіў, што любыя крокі ў інтэграцыйных аб’яднаньнях «павінны прадпрымацца пры захаваньні сувэрэнітэту, незалежнасьці, тэрытарыяльнай цэласнасьці, Канстытуцыі і іншых атрыбутаў дзяржаўнасьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG