Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Г...к» — не абраза прэзыдэнта. Міліцыя не знайшла прыкмет злачынства ў словах абаронцы Курапат


Дзяніс Урбановіч, архіўнае фота

Абаронцу Курапат Дзянісу Ўрбановічу больш не пагражае крымінальны перасьлед за словы наконт кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, выказаныя падчас вахты каля рэстарацыі «Поедем поедим».

Міліцыянты зь Менскай раённай управы ўнутраных спраў адмовілі ў завядзеньні на актывіста крымінальнай справы па 368 артыкуле Крымінальнага кодэксу (артыкул аб абразе прэзыдэнта Беларусі), паведаміў у сваім Фэйсбуку Дзяніс Урбановіч.

«Бараўлянскім аддзелам міліцыі Менскага РУУС (...) праведзеная праверка па факце выказваньня Ўрбановічам Д.І. фразы наступнага зьместу: „Гэта наш знак пратэсту супроць незаконнай улады г...ка Лукашэнкі“. Па выніках праведзенай праверкі прынята рашэньне адмовіць у завядзеньні крымінальнай справы (...) з прычыны адсутнасьці ў дзеяньнях Урбановіча Д.І. прыкмет злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь», — напісана ў адказе зь Менскага РУУС.

Што стала падставай для міліцэйскай праверкі

Паводле Дзяніса Ўрбановіча, у адзін зь ліпеньскіх дзён кампанія наведнікаў рэстарацыі «Поедем поедим» пачала абражаць пікетоўцаў.

«Казалі, што прэзыдэнт з намі разьбярэцца. Я пачаў адказваць, тлумачыць, чаму мы пікетуем, ды выказаўся на адрас Лукашэнкі. Цяпер бы, можа, так і не сказаў, але тады быў на эмоцыях», — прызнаўся актывіст.

Ахоўнік рэстарацыі выклікаў міліцыю. На зьдзіўленьне Дзяніса, далейшыя падзеі разьвіваліся надзвычай хутка.

«Ужо празь пяць хвілін я сядзеў у міліцэйскім аўтамабілі і выслухоўваў пытаньні міліцыянтаў, якіх выклікаў ахоўнік. Тлумачэньні даваць адмовіўся, але мяне не адпускалі. Міліцыянты ўзялі відэа з камэры міліцыянта, які заўсёды дзяжурыць каля рэстарацыі, сказалі, што будуць шукаць сьведак, а мне сказалі, каб рыхтаваўся да крымінальнай справы аб абразе прэзыдэнта. „Усё, кажуць, даскакаўся!“», — апавёў Ўрбановіч.

Але праверка акалічнасьцяў здарэньня зацягнулася. Мяркуючы па дакумэнтах, якія даслалі Ўрбановічу, экспэртызу выказваньня пра Лукашэнку праводзілі тройчы, а пракуратура Менскага раёну адпраўляла матэрыял на дапрацоўку. Урэшце ў сьнежні міліцыянт Алег Чырук, які праводзіў праверку, прыйшоў да высновы, што прыцягваць Дзяніса Ўрбановіча да адказнасьці няма за што.

«Выказаныя Ўрбановічам лексэмы характарызуюцца нэгатыўнай ацэнкай, але ніякім чынам не аднесеныя да зьнявагі», — вырашыў правяраючы. І адзначыў, што ў артыкуле 386, дзе гаворыцца, што «...дадзеная катэгорыя злачынства зьдзяйсьняецца выключна зь беспасярэднім намерам, накіраваным на наўмыснае прыніжэньне гонару і годнасьці Галавы дзяржавы».

Пастанову падпісаў тагачасны намесьнік начальніка Бараўлянскага аддзелу міліцыі Канстанцін Заяц.

«Канечне, магло б усё інакш абярнуцца, але вырашылі, відаць, не рабіць розгаласу. Калі кожнага за лаянку на адрас Лукашэнкі прыцягваць, дык што будзе?» — падсумаваў Урбановіч.

Пратэсты супраць рэстарацыі ля Курапатаў. ​Што важна ведаць

Што адбываецца. Грамадзкія і палітычныя актывісты з чэрвеня 2018 году пікетуюць рэстаран «Поедем поедим», што месьціцца ля Курапатаў. За 50 мэтраў ад гэтага месца ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.

З чаго ўсё пачалося. Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

​1 чэрвеня 2018 рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце я, а ўвечары 5 чэрвеня меркавана пачаў працаваць.

З таго часу грамадзкія актывісты штодня пікетуюць рэстаран, патрабуючы яго закрыцьця і сьцьвярджаючы, што ён парушае ахоўную зону вакол народнага мэмарыялу і не адпавядае нормам грамадзкай маралі.

Як праходзяць пратэсты. Са сьцягамі і плакатамі абаронцы Курапатаў блякавалі транспарт, які накіроўваўся на тэрыторыю рэстарана. За гэта рэгулярна атрымліваюць штрафы ад ДАІ за парушэньне ПДД, а таксама іх штрафуюць і садзяць на суткі за несанкцыянаванае пікетаваньне. Некаторыя актывісты маюць ужо па некалькі дзясяткаў штрафаў.

За час пікетаваньня «Поедем поедим» неаднаразова адбываліся сутычкі паміж актывістамі і наведнікамі ды ахоўнікамі рэстарана, заблякаваныя аўтамабілі, наяжджалі на пікетоўцаў, актывісту нават зламалі руку.

Рэакцыя ўласьнікаў. Не дачакаўшыся рэакцыі ўладальнікаў рэстарана на патрабаваньне закрыць або перанесьці ўстанову, 18 ліпеня абаронцы Курапатаў заклікалі да байкоту ўсіх рэстаранаў аднаго з уласьнікаў рэстарацыі бізнэсоўца Леаніда Зайдэса.

20 ліпеня на сустрэчы з журналістамі Зайдэс адмовіўся закрываць «Поедем поедим», але прапанаваў даць грошы на мэмарыялізацыю Курапатаў. Гэта не задаволіла пікетоўцаў, і яны працягнулі пікетаваньне.

Хто адказны за рэстаран у Курапатах. Сьпіс асобаў

Прадстаўнікі партый і рухаў, якія ўдзельнічаюць у Курапацкай вахце, зацьвердзілі сьпіс чыноўнікаў, уладальнікаў, агрэсіўных наведнікаў рэстарацыі «Поедем поедим», якім яны абвясьцілі пэрсанальны байкот. Усяго ў сьпісе 35 прозьвішчаў.

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд на незалежнае выданьне «Новы час» і аўтара расьсьледаваньня пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына, які дапусьціў юрыдычную сувязь паміж ім і рэстаранам.

​7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ня першы чын у Курапатах. Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 год у Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG