Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля менскага гарадавога затрымалі чатырох чалавек. ВІДЭА

абноўлена

Скульптура гарадавога насупраць будынку МУС

Каля скульптуры гарадавога, што насупраць Міністэрства ўнутраных спраў у Менску, падчас пікету затрымалі чатырох чалавек: актывістак Ніну Багінскую, Надзею Батуру, Алену Таўстую, Максіма Клімковіча.

Ніна Багінская разгарнула ля скульптуры гарадавога плякат «Свабоду палітвязьняў». Цяпер затрыманых вязуць у Цэнтральны РАУС, напісала ў сваім фэйсбуку Надзея Батура. Пазьней іх перавезьлі ў Маскоўскі РАУС, да якога адносіцца скульптура гарадавога, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Абноўлена 20:00: усіх затрыманых адпусьцілі, на Ніну Багінскую і Алену Талстую склалі пратаколы. Калі адбудзецца суд, не паведамілі, сказала Свабодзе Багінская.

Што важна ведаць пра інцыдэнты са скульптурай «Менскі гарадавы»

Скульптура «Менскі гарадавы» зьявілася ў Менску ў 2017 годзе, аўтар — мастак Пятро Лабковіч.

Пэтыцыю за знос скульптуры ў сьнежні 2018 году падпісалі больш за 2600 разоў.

Менчукоў неаднаразова затрымлівалі нават за фота з гарадавым ці за накінуты на яго шалік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG