Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што пагражае Курапатам? Чатыры тэзісы Алеся Чахольскага


Алесь Чахольскі.

Адной з найбольш важных падзей 2018 году — 7-месячная акцыя ў Курапатах супраць адкрыцьця і дзейнасьці рэстарацыі «Поедем поедим».

Актыўны ўдзельнік акцыі — кіраўнік грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты, адзін зь кіраўнікоў КХП БНФ Алесь Чахольскі, які каля 20 гадоў гадоў апякуецца месцам згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Дзякуючы ягоным арганізатарскім намаганьням у Курапатах паўсталі тысячы крыжоў, былі праведзеныя дзясяткі акцый памяці і сотні талокаў. Напярэдадні новага году Алесь Чахольскі падзяліўся са Свабодай сваім бачаньнем сытуацыі, якая склалася вакол Курапацкага мэмарыялу.

Сыстэмная атака спэцслужбаў на Курапаты

Паводле вэрсіі Чахольскага, «адбываецца сыстэмная атаку расейскіх спэцслужбаў з дапамогай беларускай філіі на мэмарыял Курапаты». Змаганьне за ўшанаваньне годнасьці нашых продкаў, змаганьне з «Поедим Поедим» выявіла, што рэстарацыя не зьяўляецца толькі аб’ектам прыдарожнага сэрвісу, перакананы Чахольскі.

​«Гэты абʼект па структуры як вайсковыя база. Людзі, якія ахоўваюць абʼект, называюцца адміністратарамі, але выконваюць функцыю ахоўнікаў. Яны ўсе — адстаўнікі сілавых структураў. Сама інфраструктура забаўляльнага комплексу пабудаваная так, каб прыняць, напрыклад, роту "зялёных чалавечкаў". Гэты абʼект стратны, тым ня менш гэта ўсё падсілкоўваецца і фінансуецца, я думаю, менавіта спэцслужбамі. Высьветлілася, што туды заяжджаюць супрацоўнікі прыватных ахоўных фірмаў. А прыватныя расейскія фірмы — гэта ў тым ліку можа быць і ЧВК Вагнера. Яны могуць выканаць пэўную ролю падчас закалотаў, а пасьля ўвядуць узброеныя сілы чужой дзяржавы. Гэтую вэрсію нельга адкідваць», — перакананы былы вайсковец Алесь Чахольскі.

Мірны пратэст супраць дзяржаўнага помніку

7-месячная вахта ў Курапатах працягнецца і ў наступным годзе. Празь яе прайшлі сотні чалавек прайшлі з розных рэгіёнаў Беларусі. Што дае варта? Яна дае ня толькі кантроль, але і зьяўленьне новай інфармацыі, што і як адбываецца вакол Курапатаў, лічыць Чахольскі.

«Калі ўлады адкрывалі афіцыйны помнік у Курапатах, яны чакалі, што абаронцы будуць паводзіць сябе агрэсіўна. Грамадзтва гэты знак не прыняла, гэта была наша маральная пазыцыя, таму што ня месца яму там, дзе яго паставілі. А ўлады думалі, што адбудуцца бойкі, і таму падчас усталяваньня і ўсіх афіцыйных мерапрыемстваў у Курапатах увесь час дзяжурыў спэцназ. Яны ўвесь час правакавалі людзей, каб зрабіць закалоты. Але пратэст прайшоў мірна і спакойна», канстатуе Чазольскі.

Актывізацыя вандалаў пасьля некалькіх гадоў зацішша

«Некалькі гадоў у саміх Курапатах было зацішша. Мы прыводзілі тэрыторыю ў парадак, ставілі крыжы. А ў папярэднія гады вандалы паламалі і спалілі дзясяткі крыжоў. Гэта адбываецца невыпадкова. Не было каманды — было невялікае зацішша. Зараз ізноў паступіла каманда, і вандалы актывізаваліся, пачаліся правакацыі — зьяўленьне зорак Давіда на памятным знаку, спроба разбурэньня лавы Клінтана», — гэта ўсё кіраўнік грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты лічыць сыстэмнай працай спэцслужбаў і называе ініцыятараў такіх дзеяньняў «вандаламі ў пагонах».

Спробы ўладаў узяць пад кантроль усталяваньне крыжоў у Курапатах

Чахольскі нагадвае пра сыстэмную працу актывістаў у справе замены на новыя струхлеўшых крыжоў па пэрымэтру мэмарыялу. Паводле актывіста, гэтыя працы спрабуе ўзяць пад кантроль ідэалягічны аддзел Менаблвыканкаму. Паводле Чахольскага, усталяваньне крыжоў ад 2000 году ўзгаднялася з тагачаснай навуковай кіраўніцай Курапацкага мэмарыялу Маяй Кляшторнай, пра што ёсьць адпаведныя дакумэнты.

«Зараз Менаблвыканкам пачаў падводзіць нашую справу пад пастанову Саўміну ад 19 верасьня "Аб некаторых пытаньняў стварэньня, рэканструкцыі і прыёмкі твораў манумэнтальнага і манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва". Быццам бы мы парушаем яе, але ў першай главе пастановы дакладна патлумачана, што адносіцца да гэтага. Крыж не зьяўляецца манумэнтальным творам, крыж зьяўляецца хрысьціянскім сымбалем, ушанаваньнем памяці. І ня можа быць ніякіх узгадненьняў, каб чалавек прынёс на магілу і паставіў крыж. Калі карыстацца іх лёгікай, то на ўсіх беларускіх могілках стаяць цэлыя манумэнтальныя комплексы, бо там стаяць крыжы. Няўжо каб паставіць крыж па бацьку ці маці, трэба гэта ўзгадняць у мясцовых органах? Гэта маразм», лічыць Чахольскі.

Пратэсты супраць рэстарацыі ля Курапатаў. ​Што важна ведаць

Што адбываецца. Грамадзкія і палітычныя актывісты з чэрвеня 2018 году пікетуюць рэстаран «Поедем поедим», што месьціцца ля Курапатаў. За 50 мэтраў ад гэтага месца ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.

З чаго ўсё пачалося. Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

​1 чэрвеня 2018 рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце я, а ўвечары 5 чэрвеня меркавана пачаў працаваць.

З таго часу грамадзкія актывісты штодня пікетуюць рэстаран, патрабуючы яго закрыцьця і сьцьвярджаючы, што ён парушае ахоўную зону вакол народнага мэмарыялу і не адпавядае нормам грамадзкай маралі.

Як праходзяць пратэсты. Са сьцягамі і плакатамі абаронцы Курапатаў блякавалі транспарт, які накіроўваўся на тэрыторыю рэстарана. За гэта рэгулярна атрымліваюць штрафы ад ДАІ за парушэньне ПДД, а таксама іх штрафуюць і садзяць на суткі за несанкцыянаванае пікетаваньне. Некаторыя актывісты маюць ужо па некалькі дзясяткаў штрафаў.

За час пікетаваньня «Поедем поедим» неаднаразова адбываліся сутычкі паміж актывістамі і наведнікамі ды ахоўнікамі рэстарана, заблякаваныя аўтамабілі, наяжджалі на пікетоўцаў, актывісту нават зламалі руку.

Рэакцыя ўласьнікаў. Не дачакаўшыся рэакцыі ўладальнікаў рэстарана на патрабаваньне закрыць або перанесьці ўстанову, 18 ліпеня абаронцы Курапатаў заклікалі да байкоту ўсіх рэстаранаў аднаго з сузаснавальнікаў рэстарацыі бізнэсоўца Леаніда Зайдэса.

20 ліпеня на сустрэчы з журналістамі Зайдэс адмовіўся закрываць «Поедем поедим», але прапанаваў даць грошы на мэмарыялізацыю Курапатаў. Гэта не задаволіла пікетоўцаў, і яны працягнулі пікетаваньне.

Хто адказны за рэстаран у Курапатах. Сьпіс асобаў

Прадстаўнікі партый і рухаў, якія ўдзельнічаюць у Курапацкай вахце, зацьвердзілі сьпіс чыноўнікаў, уладальнікаў, агрэсіўных наведнікаў рэстарацыі «Поедем поедим», якім яны абвясьцілі пэрсанальны байкот. Усяго ў сьпісе 35 прозьвішчаў.

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд на незалежнае выданьне «Новы час» і аўтара расьсьледаваньня пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына, які дапусьціў юрыдычную сувязь паміж ім і рэстаранам.

​7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ня першы чын у Курапатах. Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 год у Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG