Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве трансгендэра не прынялі ні ў жаночы, ні ў мужчынскі СІЗА


Паліцыя затрымлівае ЛГБТ-актывіста, які выйшаў на адзіночны пікет, Санкт-Пецярбург, 2, жніўня 2014 год\у. Ілюстрацыйнае фота.
Паліцыя затрымлівае ЛГБТ-актывіста, які выйшаў на адзіночны пікет, Санкт-Пецярбург, 2, жніўня 2014 год\у. Ілюстрацыйнае фота.

Арыштаванага ў Маскве трансгендэра Назара Гулевіча, вядомага па ўдзелу ў тэлеперадачы «Бітва экстрасэнсаў», адмовіліся зьмясьціць як у жаночы, так і ў мужчынскі сьледчы ізалятар.

Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на прадстаўніцу маскоўскага ўпраўленьня Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Ганну Карэтнікаву.

Гулевіча, жанчыну ад нараджэньня, які пазьней зьмяніў пол з жаночага на мужчынскі, арыштавалі 25 жніўня па падазрэньні ў махлярстве ў сфэры прадпрымальніцтва і адправілі спачатку ў СІЗА № 6, дзе ўтрымліваюцца толькі жанчыны. Лекары ізалятара агледзелі абвінавачанага і вырашылі, што гэты ізалятар «не для яго». Тады Гулевіча павезьлі ў мужчынскі СІЗА № 3, але і там прымаць яго адмовіліся. У выніку арыштаванага адправілі ў шпіталь пры ізалятары «Матроская цішыня». Карэтнікава адзначае, што ў ім «знаходзяцца і жанчыны, і мужчыны», так што «правы арыштаванага па палавой прыкмеце дакладна не парушаныя».

Трансгендэрнасьць — несупадзеньне гендэрнай ідэнтычнасьці чалавека з зарэгістраваным пры нараджэньні полам — не зьяўляецца ні хваробай, ні псыхічным расстройствам, аднак у Расеі трансгендэрам адмаўляюць у зьмене дакумэнтаў і яны вымушаныя зьвяртацца ў суд. СМІ паведамляюць, што Назар Гулевіч усё ж пасьпеў памяняць дакумэнты да свайго арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG