Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Максіма Багдановіча

Максім Багдановіч, партрэт аўтарства Валянціна Волкава, 1927
Максім Багдановіч, партрэт аўтарства Валянціна Волкава, 1927

Падзеі 9 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

9 сьнежня 1891 году ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.

Гэты дзень у гісторыі

1948 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю аб папярэджваньні злачынства генацыду і пакараньні за яго.

1976 — заснаваны Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.

1981 — у Менску адкрылі помнік Максіму Багдановічу.

1990 — Лех Валэнса перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы.

Лех Валэнса
Лех Валэнса

1991—Плошчы каля Дома ўраду ў Менску нададзена назва Плошча Незалежнасьці.

Плошча незалежнасьці ў Менску
Плошча незалежнасьці ў Менску

1993 — Савет міністраў прыняў пастанову № 831 пра перадачу вернікам будынку менскага Архікатэдральнага касьцёлу Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Сьвяткаваьне 300-годзьдзя асьвячэньня архікатэдральнага касьцёлу, 2010 год
Сьвяткаваьне 300-годзьдзя асьвячэньня архікатэдральнага касьцёлу, 2010 год

2001 — у горадзе Старыя Дарогі Менскай вобласьці ўрачыста адкрыты помнік паэтцы Ларысе Геніюш.

У гэты дзень нарадзіліся

1842 — Пётар Крапоткін, расейскі тэарэтык анархізму, гісторык, літаратар.

Пётар Крапоткін
Пётар Крапоткін

1893 — Станіслаў Шыманоўскі, беларускі паэт.

1916 — Керк Дуглас, амэрыканскі актор, сын эмігрантаў зь Беларусі.

Керк Дуглас
Керк Дуглас

1960 — Ігар Пракаповіч, краязнаўца, пісьменьнік.

1963 — Сяргей Краўчанка, музыка гуртоў «Бонда» і «Уліс».

У памяці

1973 — Янка Шутовіч, літаратуразнаўца, выдавец, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх турмаў і ГУЛАГу.

2004 — Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнэр.

2005 — Робэрт Шэклі, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

2016 — Уладзімер Дзіско, заслужаны настаўнік Беларусі, выкладчык беларускай мовы Коласаўскага ліцэю.

2020 — Вячаслаў Кебіч, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусі, у 1991 годзе падпісаў Белавескія пагадненьні.

Вячаслаў Кебіч
Вячаслаў Кебіч


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG