Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады прызналі законным адабраньне дзяцей у жанчыны, якой выдалілі грудзі


Улады Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі прызналі законнымі дзеяньні органаў апекі, што канфіскавалі прыёмных дзяцей у жыхаркі Екацерынбургу Юліі Савіноўскіх, якая выдаліла грудзі. Пра гэта гаворыцца ў адказе абласнога міністэрства сацыяльнай палітыкі, які Савіноўскіх апублікавала ў фэйсбуку.

У дакумэнце паведамляецца, што ў выпадку з Савіноўскіх органамі апекі былі канстатаваныя супярэчнасьці паміж інтарэсамі дзяцей і інтарэсамі апекуна, што зьяўляецца падставай для канфіскацыі дзяцей зь сямʼі. У чым менавіта разыходзяцца інтарэсы прыёмных дзяцей і жанчыны, ні суд, ні апека, ні міністэрства не ўдакладнялі.

Органы апекі забралі дваіх прыёмных дзетак у Юліі Савіноўскіх і яе мужа ў канцы жніўня. Акрамя двух прыёмных хлопчыкаў, узятых з прытулку, у сям’і гадуюцца яшчэ двое родных дзяцей. Раней пасьля родаў і праблем са здароўем з-за вялікага памеру грудзей жанчына вырашыла зрабіць апэрацыю па яе выдаленьні. Перад апэрацыяй яна дзеля псыхалягічнай падрыхтоўкі вяла блог ад імя выдуманага трансгендэра, які рыхтуецца зьмяніць пол.

Пасьля шматлікіх публікацый гісторыі Савіноўскіх у СМІ Сьледчы камітэт пачаў праверку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG