Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў дэфляцыя: цэны зьменшыліся на 0,2%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ліпені Белстат зафіксаваў зьмяншэньне спажывецкіх цэнаў на 0,2%. Пры гэтым ад пачатку 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,8%.

Дэфляцыя — павышэньне пакупніцкай здольнасьці мясцовай валюты, што выяўляецца ў зьніжэньні індэксу цэнаў.

У ліпені цэны на спажывецкія тавары зьменшыліся на 0,5%, але ад пачатку году падняліся на 1,9%. Цэны на паслугі ў параўнаньні з чэрвенем павялічыліся на 0,3%, ад пачатку году — на 5,5%.

Як сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі:

  • студзень +0,8%;
  • люты +0,9%;
  • сакавік +0,8%;
  • красавік +0,3%;
  • травень –0,3%;
  • чэрвень +0,4%.

Летась дэфляцыя трывала два месяцы — у ліпені і ў жніўні, цэны зьнізіліся на 0,11% і 0,39% адпаведна.

Тры прычыны, чаму ў Беларусі рэкордна запаволілася інфляцыя

Сёлета праз запаволеньне інфляцыі:

  • Міністэрства працы не індэксавала заробкі за красавік;
  • Нацбанк зьнізіў стаўку рэфінансаваньня да гістарычнага мінімуму.

Інфляцыя за 2017 год склала 4,6%. Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG