Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лістападзе назіралася найменшая інфляцыя за апошнія 8 гадоў


Ілюстрацыйнае фота

У лістападзе Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,45%. Ад пачатку году інфляцыя склала 4,41%. За апошнія 8 гадоў гэта найменшы паказьнік за аналягічны пэрыяд.

Як сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі

  • ў студзені на 0,87%,
  • у лютым — на 0,54%,
  • у сакавіку — на 0,28%,
  • у красавіку — на 0,66%,
  • у траўні — на 0,28%,
  • у чэрвені — на 0,71%.

У ліпені і жніўні была зафіксавана дэфляцыя, калі кошты зьнізіліся на 0,11% і 0,39 адпаведна.

У верасьні цэны падняліся на 0,25%. У кастрычніку была зафіксавана найвялікшая інфляцыя за 2017 год —1,2%.

У лістападзе цэны на спажывецкія тавары падняліся на 0,48%, ад пачатку году — на 3,42%.

Цэны на паслугі ў параўнаньні з кастрычнікам павялічыліся на 0,82%, ад пачатку году — на 9,02%.

Тры прычыны, чаму ў Беларусі рэкордна запаволілася інфляцыя

XS
SM
MD
LG