Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Нацбанку патлумачыў, чаму беларусы пераходзяць з замежных валютаў на рубель


За тры кварталы 2017 году рублёвыя ўзносы ў банках Беларусі павялічыліся на 11%, а валютныя скараціліся на 3,5%. Такія лічбы назваў сёньня ў Палаце прадстаўнікоў першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Тарас Надольны.

Ён патлумачыў гэтую зьяву нізкай інфляцыяй, якая падвышае давер да нацыянальнай валюты.

«Доўгі час нашыя людзі арыентаваліся на курс рубля, але для нас важнейшая не стабільнасьць гэтага курсу, а нізкая інфляцыя, — сказаў Надольны. — Менавіта нізкая інфляцыя дае магчымасьць вырашаць многія эканамічныя задачы на доўгатэрміновы перыяд».

Чаму бальшыня ўкладаў кароткатэрміновыя?

Паводле першага намесьніка старшыні праўленьня Нацыянальнага банку, 76% дэпазытаў беларусаў кароткатэрміновыя (да 1 году), астатнія 24% — доўгатэрміновыя. Але трымаць грошы на доўгатэрміновых дэпазытах больш выгодна. Чаму ж тры чвэрці ўкладнікаў арыентуюцца на кароткатэрміновыя дэпазыты?

Як лічыць Тарас Надольны, «людзі ня могуць пазбавіцца адчуваньня, што з рублём можа адбыцца нешта нечаканае, напрыклад, ягонае абрынаньне. Таму абсалютная бальшыня трымаецца за ўзносы цягам да 1 году. Але дакуль інфляцыя будзе трымацца на нізкім узроўні, прыярытэты беларусаў будуць зьмяшчацца ў бок доўгатэрміновых, як больш выгодных, укладаў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG