Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі рынак падае праз інфармацыю аб новых санкцыях ЗША


На таргах у Маскве расейскія акцыі працягнулі падзеньне, якое пачалося 8 жніўня. У першыя хвіліны пасьля адкрыцьця індэкс РТС зьнізіўся больш чым на 3%.

Упаў і расейскі рубель. Курс даляра перавысіў 66 рублёў за даляр, дадаўшы 71 капейку ў параўнаньні з закрыцьцём папярэдняй сэсіі. Курс эўра таксама вырас на 80 капеек да 76,93 рубля.

Больш за ўсё адразу пасьля адкрыцьця ўпалі акцыі Аэрафлоту (больш чым на 8%, у асобныя моманты падзеньне перавышала 12%) і банкаў Ашчадбанку і ВТБ (больш чым на 5%).

Падзеньне зьвязанае з заявай, што ўлады ЗША з 22 жніўня ўводзяць у дачыненьні да Расеі новыя санкцыі, зьвязаныя з атручваньнем Сяргея і Юліі Скрыпаляў хімічным рэчывам «Навічок» на тэрыторыі Вялікабрытаніі, у выніку чаго загінула грамадзянка Вялікабрытаніі Дон Стэрджэс. У адпаведнасьці з законам 1991 года ўжываньне якой-небудзь краінай біялягічнай і хімічнай зброі цягне абмежавальныя меры з боку ЗША. Санкцыі могуць закрануць «Аэрафлот», якому могуць забараніць палёты ў ЗША.

Консульства РФ у ЗША ўжо назвала гэтыя санкцыі «драконаўскімі».

«Згодна з нашай інтэрпрэтацыяй закона, санкцыі прывядуць да зьніжэньня аб’ёму экспарту/імпарту тавараў паміж ЗША і РФ; спыненьня паставак інфармацыйных тэхналёгій, вырабленых у ЗША, і мэдычных тавараў; адмовы ў надаваньні крэдытаў або іншай фінансавай дапамогі; абмежаваньня на ўвоз у ЗША нафты і нафтапрадуктаў санкцыйнай дзяржавы; адмовы амэрыканскіх аэрапортаў ад працы з расейскімі авіяперавозчыкамі» — лічыць галоўны аналітык банку «Глобэкс» Віктар Весялоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG