Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаканьне новых санкцый ЗША абваліла курс расейскага рубля


Капітолій, Вашынгтон
Капітолій, Вашынгтон

Амэрыканскія сэнатары прапанавалі прызнаць Расею «спонсарам тэрарызму», напісала сёньня расейская газэта «Коммерсант», якая сьцвярджае, што ў яе распараджэньне трапіла копія адпаведнага законапраекту. Дакумэнт таксама ёсьць у распараджэньні мэдыяхолдынгу РБК.

Выданьні паведамляюць, што «Акт аб абароне амэрыканскай бясьпекі ад агрэсіі Крамля 2018» прадугледжвае стварэньне адзінай сыстэмы санкцый у дачыненьні да Расеі — ад «акта Магніцкага» да Закон аб супрацьдзеяньні супернікам Амэрыкі шляхам санкцый.

Гаворка ідзе пра арганізацыі Нацыянальнага цэнтру па барацьбе з гібрыднымі пагрозамі, а таксама «каардынацыйнага офісу» для ўзаемадзеяньня з Эўразьвязам па пытаньні санкцый. У дакумэнце, акрамя іншага, ідзецца пра блакаваньне даляравых рахункаў расейскіх банкаў і ўвядзеньне забароны на апэрацыі з новым расейскім дзярждоўгам для амэрыканскіх рэзыдэнтаў.

Праект новага закона аб санкцыях супраць Расеі ўнесены тыдзень таму на разгляд у Кангрэс ЗША. Яго прадставіла група сэнатараў на чале з рэспубліканцамі Ліндсі Грэмам. Аўтары законапраекту адзначылі, што санкцыйны рэжым будзе рабіцца больш жорсткім да таго часу, пакуль прэзыдэнт Расеі «не адмовіцца ад кібэратакаў, не вывядзе войскі з Украіны і не спыніць спробы ствараць хаос у Сырыі».

Пасьля зьяўленьня ў «Коммерсанте» і РБК падрабязнасьцяў пра новыя амэрыканскія санкцыі курс расейскага рубля ўпаў да ўзроўню сёлетняга красавіка. Курс даляра вырас больш чым на паўтара рубля (на 2%) і склаў 65 рублёў 5 капеек. 7 жніўня ён каштаваў 63 рубля 49 капеек. Курс эўра таксама вырас, дасягнуўшы адзнакі ў 75 рублёў 17 капеек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG