Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што прапануюць зьмяніць у новай рэдакцыі Падатковага кодэксу


Міністэрства фінансаў Беларусі падрыхтавала новую рэдакцыю Падатковага кодэксу. Цяпер дакумэнт праходзіць узгадненьне ў шэрагу міністэрстваў і ведамстваў. Мяркуецца, што неўзабаве ён паступіць у Палату прадстаўнікоў, дзе будзе разглядацца на восеньскай сэсіі.

9 жніўня намесьнік міністра фінансаў Дзьмітры Кійко і намесьніца міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая прадставілі журналістам гэты законапраект. Карэспандэнт Свабоды занатаваў 8 найбольш цікавых прапаноў.

  1. Падаткаплатнік лічыцца сумленным да той пары, пакуль ня будуць юрыдычна даказаныя парушэньні ім заканадаўства.
  2. Падаткаплатнік атрымае права здаць свае дакумэнты ў любую падатковую інспэкцыю Беларусі, а ня толькі ў тую, дзе ён зарэгістраваны згодна зь месцам жыхарства, як цяпер.
  3. Пеня за парушэньні выплаты падаткаў налічваецца ня больш як за апошнія 5 год, а не за 10, як цяпер.
  4. Калі хтосьці дае гарантыю, што ён сплаціць доўг падаткаплатніка, то дзейнасьць падаткаплатніка не прыпыняецца цягам трох месяцаў. Такой нормы цяпер наагул не існуе.
  5. Падаткаплатнік атрымае права падаваць скаргу на раённую падатковую інспэкцыю ня толькі ў абласную інспэкцыю, як цяпер, але і адразу ў Міністэрства па падатках і зборах.
  6. Скасаваць права мясцовых саветаў павялічваць да 10 разоў стаўку падатку на нерухомасьць, якая не выкарыстоўваецца або выкарыстоўваецца неэфэктыўна.
  7. Адмяніць павышальны каэфіцыент 10 да зямельнага падатку за ўчасткі, якія выдаваліся ў часовае карыстаньне, але своечасова ня вернутыя.
  8. Адмяніць збор за праезд аўтамабіляў замежных дзяржаў па дарогах агульнага карыстаньня з улікам стварэньня ў Беларусі сеткі платных дарог.

Падаткавікі прызналіся, колькім беларусам вярнулі выплачаны збор на «дармаедзтва»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG