Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніка Беларускай фэдэрацыі футболу падазраюць у распаўсюдзе парнаграфіі


Сьледчы камітэт Беларусі 10 красавіка пацьвердзіў затрыманьне пазаштатнага супрацоўніка асацыяцыі «​Беларуская фэдэрацыя футболу»​ (АБФФ).

У афіцыйным паведамленьні ​гаворыцца, што ў дачыненьні да 40-гадовага жыхара сталіцы, пазаштатнага работніка АБФФ, Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў у інтэрнэце (ч. 2 арт. 343 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Падазраваны быў затрыманы 9 красавіка і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня, зь яго удзелам праводзяцца сьледчыя дзеяньні.

9 красавіка ў Доме футболу ў Менску супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі супрацоўніка Беларускай фэдэрацыі футболу, дзіцячага арбітра Юрыя Талкачова.

Як паведаміў спартовы сайт footbik.by, які зьяўляецца афіцыйным інфармацыйным партнэрам Беларускай фэдэрацыі футболу, асобы, датычныя да затрыманьня, нібыта парэкамэндавалі журналістам устрымацца ад фота і відэаздымкі, але на словах адзначылі, што Талкачоў падазраецца ў «сур’ёзным злачынстве». Пры гэтым крыніца палічыла, што даводзіць да агульнага ведама гэтую інфармацыю заўчасна, бо не прад’яўленыя афіцыйныя абвінавачваньні.

«Беларуская фэдэрацыя футбола» пацьвердзіла факт затрыманьня Талкачова і паведаміла, што паводле іх інфармацыі, прычына затрыманьня не зьвязаная з выкананьнем ім дамоўных абавязальніцтваў перад АБФФ.

Раней «Прессбол» пісаў, што менавіта Талкачоў летась рыхтаваў тэкст паведамленьня для футбольнага клюбу БАТЭ зь няправільнымі банкаўскімі рэквізытамі для аплаты штрафу. У выніку клюб своечасова не заплаціў, і яму залічылі тэхнічную паразу ў гульні са «Слуцкам» 23 верасьня зь лікам 0:3, хоць у той дзень БАТЭ разграміла супернікаў зь лікам 6:0. Аднак пазьней гэтае рашэньне адмянілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG