Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, як у менскім мэтро пераагучаць фразу Exit to Independence Square


Станцыя мэтро «Плошча Леніна». Фота Андрэя Лянкевіча

Менскі мэтрапалітэн зьменіць для станцыі «Плошча Леніна» абвестку, якая гучыць у вагонах.

Пра гэта гаворыцца ў адказе намесьніка дырэктара Менскага мэтрапалітэну Андрэя Міхайлоўскага на запыт менчука Максіма Ляшко.

Цяпер абвестка па-ангельску гучыць так: Plošča Lienina Station. Exit to the railway station and Independence Square. Ляшко прасіў замяніць абвестку, бо тапонімы не перакладаюцца, а трансьлітаруюцца.

Мэтрапалітэн накіраваў запыт у тапанімічную камісію Акадэміі навук. Там пацьвердзілі, што цяперашняя абвестка на станцыі «Плошча Леніна» памылковая.

Абвестку пераагучаць у «плянавым парадку». У прэс-службе мэтрапалітэну Свабодзе паведамілі, што новы запіс будзе гучаць як Plošča Lienina Station. Exit to the Railway Station and Plošča Niezaliežnasci.

На пытаньне, чаму першапачаткова запісалі няправільную абвестку, прадстаўнік мэтро патлумачыў, што раней яны карысталіся «старой назвай» і вырашылі яе не зьмяняць.

«Інструкцыя па трансьлітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту» была зацьверджана ў 2000 годзе. Паводле дакумэнту перадача геаграфічных назваў Беларусі на лацінку ажыцьцяўляецца згодна зь іх напісаньнем па-беларуску.

Унутраны Ленінград. Блог Віктара Марціновіча

І кірыліца, і лацінка нам не чужыя

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG