Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адным з найсучасьнейшых музэяў сьвету запрацаваў беларускі аўдыёгід. Дзякуючы МЗС


Ад сёньняшняга дня пастаянную выставу ў Музэі польскіх габрэяў у Варшаве POLIN можна наведаць з аўдыёгідам на беларускай мове. Пра гэта гаворыцца на профілі Катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Першымі карыстальнікамі беларускамоўнага аўдыёгіду стануць пасол Беларусі ў Варшаве Аляксандар Авяр’янаў і дырэктар Культурнага цэнтру Беларусі ў польскай сталіцы Міхаіл Рыбакоў.

Беларуская вэрсія аўдыёгіду Музэю POLIN стала адзінаццатай мовай музэю. Да гэтага часу аўдыгіды былі даступныя на польскай, ангельскай, габрэйскай, ідыш, францускай, нямецкай, расейскай, гішпанскай, італьянскай і вугорскай мовах.

Выява на выставе музэю
Выява на выставе музэю

Спонсарам аўдыгіду на беларускай мове стала Пасольства Беларусі ў Польшчы. За грошы МЗС Беларусі быў зроблены пераклад і запіс.

Музэй гісторыі польскіх габряэў POLIN працуе ў Варшаве ўжо два гады. Яго восем інтэрактыўных галерэяў распавядаюць пра жыцьцё габрэяў на польскіх землях ад Сярэднявечча да нашых дзён. Летась ён атрымаў званьне Эўрапейскі музэй году.

Як стварыць музэй ВКЛ або БНР без экспанатаў. Досьвед найлепшага музэю Эўропы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG