Лінкі ўнівэрсальнага доступу

…За вакном шамаціць халодны восеньскі дождж… У цьмяным сьвятле ліхтароў-маякоў блішчаць пакручастыя, мокрыя галіны дрэваў. Роўны пошум дажджу навявае спакой.

Ціха. Ня верыцца нават, што недзе побач шуміць-віруе й цяжка дыхае небарака-горад. Там — заўсёды сьпяшаюцца некуды людзі й машыны, там — мора агнёў, сьвятла, гукаў…

Вяскоўцам гэтага не зразумець. Яны стала жывуць у спакойнай атмасфэры сялянскага побыту. У вёсцы, асабліва летнім позьнім вечарам ці ўначы, стаіць гэткая ціша, што чутна, як шуміць рэчка на перакатах, як стукае ўдалечыні, бегучы па рэйках у вялікія тлумныя гарады, цягнік. Усё думаю, як назваць гэтую неспатольную прагу цішыні, спакою? Магчыма, настальгіяй па вечнасьці?..

Юрась Півуноў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG