Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі засталіся ў Беларусі пасьля «Захад-2017», — начальнік генштабу Ўкраіны


Расея пакінула ў Беларусі свае войскі пасьля вучэньняў «Захад-2017», нягледзячы на абяцаньні не рабіць гэтага, заявіў у камэнтары для агенцтва Reuters начальнік ўкраінскага Генэральнага штабу Віктар Мужэнка.

«Мы маем інфармацыю, што яны вывелі толькі некалькі падразьдзяленьняў з заяўленых прыкладна 12 500 вайскоўцаў, зь якіх нібыта 3000 былі расейскімі, але там насамрэчы іх было значна больш», — сказаў украінскі генэрал арміі.

Мужэнка заявіў, што расейцы забралі авіяцыю зь Беларусі, каб стварыць карцінку вываду войскаў.

«Расея прадэманстравала, і гэта была перш за ўсё дэманстрацыя, вяртаньне авіяцыйных частак — яны падняліся ў паветра і паляцелі на аэрадромы Расеі. Але мы разумеем, што для авіяцыі 300-400 км — гэта адлегласьць, якую можна пераадолець за вельмі кароткі час», — сказаў ён.

На думку Мужэнкі, напружаньне ў рэгіёне не паменшылася, а наадварот, расьце.

Паводле ранейшага паведамленьня Міністэрства абароны Беларусі, апошні чыгуначны эшалён з вайскоўцамі і тэхнікай узброеных сілаў Расеі, што бралі ўдзел у вучэньнях «Захад-2017», выбыў 28 верасьня.

Раней прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў казаў Свабодзе, што апошні расейскі вайсковец з «Захаду» пакіне Беларусь да 29 верасьня.

Прадстаўнікі суседніх краінаў і беларускія апазыцыйныя палітыкі выказвалі асьцярогу, што расейскія войскі пасьля вучэньняў могуць застацца ў Беларусі. Паводле афіцыйных зьвестак, у вучэньнях бралі ўдзел каля 3000 расейскіх вайскоўцаў.

Дзе ў Беларусі пасьля вучэньняў застануцца расейскія вайскоўцы

Расейскія салдаты пра Беларусь: «А што кепскага, каб мы засталіся?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG