Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 тэмаў мінулага тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

Нерэабілітаваны. Памёр Аляксандар Буд-Гусаім, першы беларускі пажыцьцёвік, які дамогся вызваленьня

На мінулым тыдні пахавалі былога вязьня-пажыцьцёвіка Аляксандра Буд-Гусаіма з Салігорску. Яму ішоў 59-ы год. На ўсёй поставецкай прасторы ён быў на волі адзіным сьведкам таго, што ўяўляе сабой такая выключная мера крымінальнага пакараньня, як пажыцьцёвае зьняволеньне.

Прэзыдэнтка Эстоніі пра Беларусь у Эўразьвязе: «Гэта магчыма, калі паглядзець у далейшую будучыню»

Прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кальюлайд адказала на пытаньні карэспандэнта Радыё Свабода падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC 2017 у Браціславе.

«Слухаў Свабоду ў свой перадапошні дзень», — дачка легендарнага дысыдэнта Ханжанкова перадае Свабодзе бацькаў прымач

Дачка беларускага палітвязьня савецкіх часоў Сяргея Ханжанкова вырашыла перадаць беларускай рэдакцыі «Свабоды» прымач, на якім яе бацька шмат гадоў слухаў Радыё Свабода.

«Для мяне літаратура — гэта душ Шарко, які прабуджае чалавека ад сноў», — 12 цытатаў з выступу Сарокіна ў Менску

29 траўня ў інтэлектуальным клюбе нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч адбылася сустрэча з расейскім пісьменьнікам, адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў канцэптуалізму і сацарту Ўладзімірам Сарокіным. Тэма — «Жорсткая славеснасьць».

Кіраўнік МЗС Літвы: У Беларусі на найвышэйшым узроўні разумеюць небясьпеку «русского мира»

«Пасьля таго, што Расея зрабіла з украінцамі, ідэя «славянскага саюзу» стала нерэалістычнай на доўгі час», — сказаў Радыё Свабода міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC 2017 у Браціславе.

Ці лягчэй вучыць мову, калі закаханы? Адказваюць беларускамоўныя іншаземкі Вэсна Касэрэс, Караліна Лукашэвіч і Анхэля Эсьпіноса

Удзельніцы перадачы «Толькі жанчыны» — іншаземкі, якія дасканала вывучылі беларускую мову і гавораць ёю ў штодзённым жыцьці.

«Давайце ня будзем прыкідвацца, што беларусы не разумеюць па-расейску», — Рамашэўска-Гузы

«Белсат» зьбіраецца адкрыць расейскамоўную штодзённую праграму «Вот так», каб змагацца з прапагандай і знайсьці дадатковае фінансаваньне. Сябры Назіральнай рады Белсату і многія карыстальнікі ў сацыяльных сетках успрынялі гэтую навіну, як крок да русыфікацыі каналу. Дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы ў інтэрвію Свабодзе зьняпраўдзіла гэтую інфармацыю.

На якой мове павінны працаваць СМІ ў Беларусі? Гурневіч супраць Дракахруста

На якой мове беларусы хочуць атрымліваць інфармацыю: па-беларуску, па-расейску або, можа, на іншай мове? Ці ёсьць розьніца, на якой мове працуюць СМІ?

Аляксандар Лукашук: Мая кніга не пра тое, хто і як забіў Кенэдзі

У сталічнай Галерэі Ў адбылася прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Лукашука «Освальд в Минске».

«Галоўны фактар зьмены клімату — не чалавек». 12 тэзісаў беларускага кліматоляга

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў пра выхад ЗША з Парыскага пагадненьня па клімаце аб супрацьдзеяньні глябальнаму пацяпленьню. Гэты крок Трампа асудзілі многія палітыкі ў сьвеце. Зьмена клімату ў сьвеце працягвае быць адной з самых гарачых тэмаў навуковых дыскусій і спрэчак. Наконт яе няма згоды ня толькі сярод палітыкаў, але і саміх навукоўцаў. У Беларусі адзін з самых аўтарытэтных спэцыялістаў у гэтай галіне — акадэмік Уладзімер Логінаў.

«Ненавіджу абыякавасьць», — 10 тэзісаў рэжысэра Бэртрана ў інтэлектуальным клюбе Алексіевіч

«Мова мастака значна вышэйшая і дасканалейшая, чым мова палітыка», — перакананы чарговы госьць інтэлектуальнага клюбу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч Ян Арцюс-Бэртран, выдатны францускі дакумэнталіст і фатограф, кавалер ордэна Ганаровага легіёну і ўладальнік мноства іншых узнагарод. Ягоны выступ адбыўся ўвечары 1 чэрвеня ў Менску.

Вівіяна Назылья: нам цяжка нават уявіць, што такі чалавек, як Скарына, мог існаваць

Навуковая супрацоўніца Інстытуту лінгвістычных і літаратурных дасьледаваньняў Падуанскага ўнівэрсытэту Вівіяна Назылья захапляецца постацьцю Францішка Скарыны і кажа, што лепшага сымбалю беларусы сабе прыдумаць не маглі.

«Мы маем засьцярогі, што расейскія войскі, якія ўвойдуць у Беларусь, могуць не сысьці», — кіраўнік МЗС Латвіі

«Я асабіста наведаю Беларусь у ліпені, і мы працягнем дыялёг зь міністрам замежных спраў і зь іншымі прадстаўнікамі ўраду», — сказаў Радыё Свабода міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC 2017 у Браціславе.

Сяргей Кунцэвіч: Мяне катавалі электрашокерам, каб даведацца, дзе Статкевіч

Фігурант «Справы патрыётаў» Сяргей Кунцэвіч, які 2 чэрвеня быў выпушчаны зь СІЗА № 1, адказаў на пытаньні Свабоды пра ўмовы ўтрыманьня ў турме і пра тое, што адбылося падчас ягонага затрыманьня.

80-годзьдзе Мая Кляшторная сустрэла ў былым лягеры «Алжыр». Разам з прэзыдэнтам Казахстану

31 траўня споўнілася 80 гадоў Мае Кляшторнай, дачцэ рэпрэсаванага паэта Тодара Кляшторнага, былой зьняволенай ГУЛАГу. Гэты дзень яна правяла ў Казахстане, у мэмарыяльным комплексе на месцы былога Акмолінскага лягеру жонак здраднікаў радзімы (Алжыр). 31 траўня ў Казахстане адзначаецца Дзень агульнанацыянальнай памяці і смутку па ахвярах палітычных рэпрэсій. У гэты дзень з былымі вязьнямі і іх нашчадкамі сустрэўся прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG