Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ў выніку выбуху загінуў журналіст Павал Шарамет


Павал Шарамет

У сераду раніцай у выніку выбуху машыны загінуў вядомы журналіст Павал Шарамет, паведамляе «Ўкраінская праўда».

Машына ўзарвалася на рагу вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка насупраць рэстарана МакДональдс.

На месцы здарэньня
На месцы здарэньня

Гэтая машына належала кіраўніку «Ўкраінскай праўды» Алёне Прытуле, але яе ў машыне не было.

Выбух адбыўся ў 7:45 раніцы, калі Шарамет выехаў з дому і праехаў некалькі дзясяткаў мэтраў.

На месца прыбыла паліцыя.

Сьледчыя Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны папярэдне кваліфікуюць гібель беларускага журналіста Паўла Шарамета як наўмыснае забойства.

«Паводле папярэдніх высноваў, спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне», — сказаў адзін з прадстаўнікоў Нацыянальнай паліцыі.

Да прыезду ратавальнікаў жыхары Кіева дасталі Паўла Шарамета з узарванага аўтамабіля і спрабавалі аказаць яму першую дапамогу. (Асцярожна, жорсткае відэа, 18+)

Шарамет апошнія пяць гадоў жыў у Кіеве, працаваў ва «Ўкраінскай праўдзе», быў вядучым на радыё «Вести».

Біяграфія Паўла Шарамета (1971–2016)

Павал Шарамет на Свабодзе

Павал Шарамет. Фота розных гадоў

Дэканаідзэ: Расьсьледаваньне гібелі Шарамета — гэта для мяне справа гонару

У машыне, якой кіраваў Шарамет, спрацавала выбуховае прыстасаваньне

Гібель Шарамета зьвязваюць з прафэсійнай дзейнасьцю

Дзьмітры Наважылаў: Паўла Шарамета паважалі ўсе, але любілі далёка ня ўсе

Магчымы расейскі сьлед забойства Паўла Шарамета

Парашэнка пра забойства Шарамета: Вінаватыя павінны быць пакараныя

Паўла Шарамета пахаваюць у Менску

Генпракурор Украіны пра сьмерць Шарамета: Гэта забойства

Калінкіна: Прытула казала, што ёй пагражаюць. А ў машыне аказаўся Шарамет

У Кіеве створаць урадавую камісію для дасьледаваньня забойства Шарамета

Якаўлеўскі: «У апошні час Шарамет шмат пісаў пра нацыянальную сьвядомасьць»

Павал Шарамет. Адзін дзень палітвязьня

Маці Зьмітра Завадзкага: Я шакаваная такой сьмерцю Шарамета

Фота і відэа зь месца выбуху машыны, у якой загінуў Шарамет

Дзейнасьць журналістаў ва Ўкраіне становіцца небясьпечнай, — былы пракурор

Амбасада Ўкраіны ў Менску выказвае спачуваньне родным і блізкім Паўла Шарамета

Пра што пісаў апошнім часам Павал Шарамет?

Відавочцы: Пасьля выбуху Шарамет яшчэ быў жывы

Павал Шарамет (1971 — 2016). Мэмарыяльнае відэа

Фядута: Мы нядаўна сустракаліся, Павал быў вельмі вясёлы, вельмі аптымістычны

3 вэрсіі забойства Шарамета: прафэсійная дзейнасьць, непрыязныя адносіны, расейскі сьлед

Саакашвілі пра забойства Шарамета: Нашай краіне рыхтуюць нешта вельмі небясьпечнае

Цімашэнка: Хуткае расьсьледаваньне забойства Паўла Шарамета — іспыт для ўлады і для грамадзян

Фясенка пра сьмерць Шарамета: палітычных наступстваў, як пасьля забойства Гангадзэ, ня будзе

Статкевіч пра забойства Шарамета: Гэта тэракт найперш супраць Беларусі, а не Ўкраіны

Павал Шарамет. Вянок памяці

На месцы забойства Паўла Шарамета зьявіліся першыя кветкі

У сацсетках зьявілася відэа моманту выбуху аўтамабіля з Паўлам Шараметам

Правацэнтрысты правялі пікет памяці Паўла Шарамета ля будынку БТ

Анатоль Стрэляны пра Паўла Шарамета

Парашэнка: да расьсьледаваньня па справе Шарамета далучыцца ФБР

Працоўны стол Паўла Шарамета. Фатафакт

Праўладны саюз журналістаў і БАЖ выказалі спачуваньне з нагоды сьмерці Шарамета

«Ніякія ўлады яго не любілі» — Навальны пра Шарамета

«Шок — іншых словаў няма». Што гавораць пра гібель Шарамета ў сьвеце

Амбасада ЗША ў Беларусі выказала спачуваньні ў сувязі з гібельлю Паўла Шарамета

АБСЭ, Эўразьвяз, ЗША патрабуюць поўнага расьсьледаваньня забойства Шарамета

Глядзець камэнтары (4)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG