Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гібель Шарамета зьвязваюць з прафэсійнай дзейнасьцю


Belarus - Journalist Paval Sharamet was killed by the explosion in the car. Kyiv, 20Jul2016

Belarus - Journalist Paval Sharamet was killed by the explosion in the car. Kyiv, 20Jul2016

Галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Ўкраінская праўда» Сэўгіль Мусаева-Баравік зьвязвае гібель журналіста Паўла Шарамета зь ягонай прафэсійнай дзейнасьцю. Пра гэта на месцы трагедыі ў цэнтры Кіева 20 ліпеня, Мусаева-Баравік заявіла карэспандэнту Радыё Свабода.

Былы кіраўнік холдынгу “Весьці” Сяргей Гужва сумняецца, што Павал Шарамет стаў выпадковай ахвярай, а выбух быў накіраваны супраць кіраўніка праекту “Украінская праўда” Алёны Прытулы, у машыне якой знаходзіўся беларускі журналіст.

“Павал Шарамет кожную раніцу езьдзіў на радыё “Весьці”, дзе ён быў вядучым, - сказаў Гужва Свабодзе. - І тыя, хто рыхтаваў забойства, вывучалі ягоны графік перасоўваньняў. Хутчэй за ўсё, ён кожную раніцу езьдзіў на гэтым аўтамабілі. Таму магчыма, што менавіта ён быў мэтай”.

XS
SM
MD
LG