Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Зьмітра Завадзкага: Я шакаваная такой сьмерцю Шарамета


Вольга Завадзкая, маці Зьмітра Завадзкага
Вольга Завадзкая, маці Зьмітра Завадзкага

Два дзясяткі гадоў таму Павал Шарамет быў прызначаны загадчыкам менскага бюро расейскага тэлеканалу ОРТ. У якасьці ўласнага карэспандэнта па Беларусі працаваў у тандэме зь відэаапэратарам Зьмітром Завадзкім.

У 1997-м, падчас здымкаў рэпартажу пра «дзіравую» беларуска-літоўскую мяжу, Шарамет і Завадзкі былі арыштаваныя і абвінавачаныя ў незаконным пераходзе дзяржаўнай мяжы і незаконнай журналісцкай дзейнасьці. Патрэбныя былі немалыя намаганьні міжнароднай супольнасьці, каб прымусіць беларускія ўлады вызваліць карэспандэнтаў.

У ліпені 2000 году Зьміцер Завадзкі пры загадкавых акалічнасьцях зьнік у менскім аэрапорце — акурат у той момант, калі прыехаў сустракаць Паўла Шарамета.

Вольга Рыгораўна Завадзкая, маці Зьмітра, пра трагічную сьмерць Паўла Шарамета даведалася ад журналіста Свабоды і не магла стрымаць эмоцый — пры тым, як прызнаецца, што стаўленьне да яго было досыць неадназначнае:

«Канечне, вельмі трагічная навіна... Ну, што магу сказаць? Паша, Паша... Гэта складанае для мяне пытаньне, разумееце? Ён быў кіраўніком філіі ОРТ, дзе працаваў мой сын. Працавалі яны, будзем так казаць, дастаткова шчыльна, шмат здымалі рэпартажаў. Адразу прызнаюся, што ў мяне зь ім былі даволі складаныя адносіны, але я ўражаная такой сьмерцю.

Павал быў вельмі рэзкі ў выказваньнях, вельмі крытычны, натуральна, камусьці, напэўна, перашкаджаў.

Павал быў вельмі рэзкі ў выказваньнях, вельмі крытычны, натуральна, камусьці, напэўна, перашкаджаў. І той факт, што і ў Беларусі, і ў Расеі, і нарэшце ва Ўкраіне ён не баяўся выказвацца наконт рэжымаў той ці іншай дзяржавы, адносна вышэйшых кіраўнікоў і прыватных асобаў, падштурхоўвае да пэўных высноваў. Тым ня меней, я лічу, што Паша меў на гэта права, бо ў яго заўсёды была актыўная жыцьцёвая пазыцыя.

Спадзяюся, што рухала ім пачуцьцё патрыятызму, трывогі за сваю краіну. Вельмі шкада. Таму што чалавек неардынарны, варты ўвагі. Спачуваю. Проста разгубленая».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG