Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка: Хуткае расьсьледаваньне забойства Паўла Шарамета — іспыт для ўлады і для грамадзян


Юлія Цімашэнка

Юлія Цімашэнка

Лідарка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка перакананая, што правядзеньне аб’ектыўнага расьсьледаваньня забойства ёсьць іспытам як для ўладаў, гэтак і для грамадзтва.

«Я думала, што Ўкраіна ўжо перажыла той ганебны этап сваёй гісторыі, калі з журналістамі „разьбіраліся“ шляхам забойстваў. Аказваецца, не. Гэты страшны выбух у цэнтры Кіева цяпер выглядае як прысуд. Прысуд краіне, народ якой хоча законнасьці і дабрабыту, а на яе вуліцах пануюць мэтады 90-х.

Хуткае расьсьледаваньне забойства Паўла — гэта іспыт для ўлады, для ўсіх нас. Гэта расьсьледаваньне ня верне Паўла яго родным і блізкім. Але зможа надаць упэўненасьці і бясьпекі ўсім яго калегам-журналістам, перш за ўсё з „Украінскай праўды“, якая перажывае жахлівую трагедыю ўжо другі раз», — заявіла Юлія Цімашэнка.

Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўных органаў, у часе выбуху спрацавала безабалонкавае самаробнае выбуховае прыстасаваньне магутнасьцю ад 400 да 600 грам у тратылавым эквіваленце.

«Працягваюцца апэратыўна-сьледчыя дзеяньні, працуюць экспэрты, выбухатэхнікі. Адпрацоўваюцца ўсе магчымыя вэрсіі гэтага жорсткага злачынства. Дэталі пазьней», — паведаміў дарадца Міністэрства ўнутраны спраў Зоран Шкірак.

XS
SM
MD
LG