Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 вэрсіі забойства Шарамета: прафэсійная дзейнасьць, непрыязныя адносіны, расейскі сьлед


На месцы забойства
На месцы забойства

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Зоран Шкірак паведаміў, што сьледзтва на дадзены момант разглядае тры вэрсіі забойства журналіста Паўла Шарамета.

Гэта ягоная прафэсійная дзейнасьць, непрыязныя адносіны і так званы «расейскі сьлед».

Пры гэтым, па словах Шкірака, асноўнай зьяўляецца вэрсія пра журналісцкую дзейнасьць Шарамета. Вэрсія аб непрыязных адносінах, па словах дарадцы кіраўніка МУС Украіны, заўсёды прысутнічае, бо нельга выключаць нічога — сама спэцыфіка працы журналіста мае на ўвазе непрыязныя адносіны з пэўнымі асобамі.

Зоран Шкірак таксама заявіў, што сьледзтва не выключае дачыненьне да забойства Паўла Шарамета расейскіх спэцслужбаў:

«У сытуацыі, калі супраць нас вядзецца гібрыдная вайна, і ўлічваючы, як прафэсійна было ўчынена гэтае крывавае забойства, выключаць расейскі сьлед мы ня можам», — падкрэсьліў дарадца кіраўніка МУС Украіны.

Павал Шарамет
Павал Шарамет

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG