Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каля БТ адбыўся пікет памяці Шарамета. «Існая сыстэма ўскосна вінаватая ў гібелі Паўла» — Лябедзька


Сёньня а 13-й гадзіне старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, першы намесьнік кіраўніка Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і грамадзкая актывістка Вольга Кавалькова сабраліся ля будынку Белтэлерадыёкампаніі, каб узгадаць пра трагічна загінулага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета і правесьці перадвыбарчы пікет.

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Міліцыя праверыла дакумэнты ў журналістаў. На месцы таксама прысутнічала здымачная група дзяржаўнага тэлеканалу.

Вольга Кавалькова і Анатоль Лябедзька

Вольга Кавалькова і Анатоль Лябедзька

Актывісты прынесьлі з сабой раздрукаваныя партрэты Паўла Шарамета і бел-чырвона-белыя сьцягі. Спачатку Лябедзька выразіў жаль з нагоды сьмерці Шарамета.

«Існая сыстэма не дала Шарамету працаваць на Радзіме, у Беларусі, на БТ. Гэта яна ўскосна вінаватая ў гібелі Паўла» — заявіў Анатоль Лябедзька

Неўзабаве пасьля гэтага Анатоль Лябедзька пачаў агітаваць мінакоў, каб тыя ставілі подпісы ў падтрымку правацэнтрыстаў.

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька (зьлева) і Юрась Губарэвіч

Анатоль Лябедзька (зьлева) і Юрась Губарэвіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG