Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна зьвярнулася да міжнародных арганізацыяў з заклікам прызнаць дэпартацыю крымскіх татараў генацыдам


Крымскія татары ў дэпартацыі. Лягерны барак, архіўнае фота пачатку 1940-х
Крымскія татары ў дэпартацыі. Лягерны барак, архіўнае фота пачатку 1940-х

Лідэраў краінаў сьвету, ААН, Эўрапарлямэнт, ПАРЭ і АБСЭ заклікаюць таксама асудзіць цяперашнюю забарону крымскататарскага Мэджлісу ў Расеі.

У сераду, 11 траўня Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зварот да ААН, Эўрапарлямэнту, АБСЭ, ПАРЭ і лідэраў краінаў сьвету з заклікам прызнаць дэпартацыю крымскіх татараў у Савецкім Саюзе 1944 году генацыдам.

Украіна заклікае сьвет далучыцца да ўшанаваньня памяці ахвяраў дэпартацыі 18 траўня ды асудзіць парушэньні Расеяй правоў і свабодаў крымскага народу, у тым ліку цяперашнюю забарону Мэджлісу (нацыянальнага сходу) крымскататарскага народу як «экстрэмісцкага».

За зварот прагаласавалі 240 дэпутатаў Рады з 414. Зварот не падтрымалі «Опозиційний блок», «Відродження» і большасьць дэпутатаў Радыкальнай партыі.

18 траўня 1944 году з Крыму ў Сярэднюю Азію быў адасланы першы эшалён крымскіх татараў. Агулам да 20 траўня было дэпартавана 183 тысячы чалавек, затым да іх далучылі нямала крымскіх татараў, якія на момант дэпартацыі былі на фронце. У 1944–45 гадах загінулі, па розных ацэнках, ад 15–25% да 46% дэпартаваных. Прычына дэпартацыі — нібыта «актыўнае супрацоўніцтва зь нямецкімі захопнікамі» ўсяго народу. У 1989 годзе СССР прызнаў дэпартацыю незаконнай і злачыннай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG