Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муждабаеў: Брама для масавых рэпрэсій супраць крымскіх татараў адчыненая


Крымскія татары знаходзяцца пад пагрозай масавых рэпрэсій з боку акупацыйных расейскіх уладаў, лічыць журналіст Айдэр Муждабаеў.

Паводле словаў Муждабаева, прызнаньне Расеяй Мэджліса экстрэмісцкай арганізацыяй і забарона на яго дзейнасьць спрашчае працэдуру рэпрэсій супраць крымскіх татараў:

«З фактычнага пункту гледжаньня гэта азначае не забарону Мэджліса, а тое, што яны палягчаюць сабе працэдуру рэпрэсій у дачыненьні да крымскіх татараў. Гэта значыць, ужо ня трэба будзе даказваць фіктыўную віну — нейкі ліпавы тэрарызм, які яны ня могуць нікому „прышыць“ у Крыме, ужо два гады шукаюць зброю, выбухоўку па хатах, але нічога, натуральна, знайсьці не могуць. Ня трэба будзе прыпісваць якіх-небудзь іншых супрацьпраўных дзеяньняў — масавых беспарадкаў, па якіх спрабуюць „згатаваць“ крымінальныя справы, падставы для якіх таксама, вядома, не было. Усё гэта фіктыўныя абвінавачваньні. Яны самі стаміліся ад гэтай фармалістыкі, як у свой час сталінскія НКВД-шнікі стаміліся ад першых судовых працэсаў. Таму яны потым прыдумалі „тройкі“ і сталі людзей хутка судзіць, саджаць і зьнішчаць. Такая ж мэта ёсьць і ў гэтым рашэньні. Абвінаваціць у датычнасьці да Мэджлісу можна любога крымскага татарына. Зараз любая кніжка з партрэтам Джэмілева будзе падставай для расейскага суду. Брама для масавых рэпрэсій адчыненыя», — кажа журналіст.

Муждабаеў адзначае, што расейскія ўлады імкнуцца канчаткова здушыць крымска-татарскі народ, бо разумеюць, што крымскія татары ніколі не зьмірацца ў уваходжаньнем Крыму ў склад Расеі.

«Крымскія татары наагул на гэты рэфэрэндум не хадзілі. І такіх вынікаў быць не магло. Але крымскія татары — гэта галоўная ўліка ў справе аб незаконнай анэксіі Крыма. І гэты доказ, вядома ж, трэба зьнішчыць. Каб не было ні чуваць, ні відаць крымскіх татараў, каб усе баяліся. Цяпер ім пачнуць пагражаць, таму людзі, якія не змогуць жыць у гэтай атмасфэры, будуць зьязджаць. А астатнія будуць маўчаць і зьбіраць нянавісьць да тых, хто паставіў іх у такое становішча», — кажа ён.

Цалкам матэрыял можна прачытаць на сайт расійскай службы Радыё Свабода http://www.svoboda.org/content/transcript/27701856.html

Ключавыя словы: Мэджліс, Айдэр Муждабаеў, крымскія татары, анэксія, рэпрэсіі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG