Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю каля віленскага аэрапорта за адну гадзіну затрымалі двух чалавек, якія запускалі дроны


Віленскі аэрапорт, архіўнае фота
Віленскі аэрапорт, архіўнае фота

Запускі зафіксавалі а 14:38 і 15:39 віленскага часу.

А 14:46 і 16:01 на месцы ж затрымалі грамадзян Літвы 1995 і 1975 гадоў нараджэньня. І адзін, і другі сказаў, што хацеў выпрабаваць новы дрон і ня ведаў пра забарону запуску паблізу аэрапорту, паведаміла Служба грамадзкай бясьпекі Літвы.

Віленскі аэрапорт не працаваў 19 хвілін, на прыём і адпраўку рэйсаў гэта істотна не паўплывала.

Кіраўнік службы грамадзкай бясьпекі Віктарас Грабаўскас патлумачыў журналістам, што большасьць тых, хто запускае дроны там, дзе гэта забаронена, — не зламысьнікі. Яны, магчыма, робяць гэта празь няведаньне. «Але няведаньне не вызваляе ад адказнасьці»/

Адказнасьць жа — адміністрацыйная справа і штраф ад 400 да 800 эўра, перадае LRT.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG