Боінг-777 авіякампаніі Air France зрабіў незаплянаваную пасадку ў аэрапорце гораду Мамбаса ў Кеніі.
Экстранную пасадку экіпаж самалёту запрасіў пасьля таго, як у прыбіральні самалёта быў знойдзены падазроны прадмет, які падобны на выбухоўку. У аэрапорце працуюць адмысловыя службы і сапёры, не выключаецца пагроза тэракту, паведамляе мясцовая паліцыя.