Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая спэцыяльнасьць ва Ўнівэрсытэце ў Беластоку: беларуская этнафілялёгія


У акадэмічным годзе 2016-2017 ва Ўнівэрсытэце ў Беластоку зьявіцца новая спэцыяльнасьць на філялягічным факультэце: беларуская этнафілялёгія.

Як паведамляе Gazeta Wyborcza, новая спэцыяльнасьць была зацьверджаная сэнатам унівэрсытэту 25 лістапада. Беларуская этнафілялёгія, піша газэта, заменіць беларускую філялёгію, якая ў апошніх гадах карысталася штораз меншым зацікаўленьнем кандыдатаў у студэнты.

«Гэта будзе філялягічная праграма навучаньня з культуразнаўчым профілем, а студэнты пазнаёмяцца ня толькі зь беларускай мовай і літаратурай, але таксама з гістарычнымі працэсамі фармаваньня беларускай меншасьці ў Польшчы ды спэцыфікай матэрыяльнай і духоўнай культуры Падляшша. Набудуць таксама практычныя навыкі падчас палявых досьледаў» — сказала Gazecie Wyborczej прэсавы прадстаўнік унівэрсытэту Катажына Дзедзік.

Газэта таксама паведамляе, што праграма беларускай этнафілялёгіі была складзеная пасьля кансультацый зь беларускімі арганізацыямі, журналістамі радыё і тэлевізіі ў Беластоку ды ліцэямі ў Гайнаўцы і Бельску, дзе вучні вывучаюць беларускую мову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG